Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У мястэчку па загаду Ластоўскага наладзілі прывал. Распалажыліся па кватэрах. — „Потшэбуе масла i яек“. Але дазоры усё-ж паставілі… — Няпэўны час, можа хто й напасьці на атрад. Атрады Мухі заўсёды гэта могуць зрабіць.

Падгуляўшыя жаўнеры ўзяліся за жыхароў, а галоўнае — за дзяўчат.

Крыкі, стогны, сьмех і сьвіст дымам плылі па-над мястэчкам.

Тут-жа ў пастарунку паны афіцэры, на чале з Ластоўскім, дапрашвалі старога чыноўніка.

— Ну так, так… я не памыліўся! Усе адзнакі на далоні, гэта бязумоўна ён. Траціць часу нельга. Трэба пачынаць.

І, зьвярнуўшыся да сваіх, Ластоўскі дадаў:

— Адвядзеце яго ў другі пакой, няхай крыху пачакае. Чыноўніка ўзялі пад рукі, адвялі ў другі пакой і пасадзілі на лаўку.

Афіцэрства радзілася. Як зрабіць, каб напэўна схапіць Муху. З аднаго боку трэба быць дужа асьцярожнымі, бо з Мухай-жа дрэнныя жарты, а па другому, наогул, ці праўда ўсё тое, што гаварыў чыноўнік. Хоць Ластоўскі й верыў, што гэта праўда, але-ж ня ўсе з ім згаджаліся.

— А можа гэта агэнт Мухі, — яшчэ з самага пачатку пасяджэньня сказаў адзін з афіцэраў, і гэтыя словы чорнай хмарай павісьлі ва ўсіх ў думках.

Але Ластоўскі нарэшце знашоў выйсьце:

— Старога катаваць, пакуль ня скажа ўсё. З глоткі яго вырваць праўду, а ўночы акружыць вёску і злавіць альбо Муху, альбо разьлічыцца з сялянамі. Усе яны дапамагаюць Муху… Цяпер-жа можна й павесяліцца, а ноччу — за справу…

— Дзяўчат і віна на стол! — загадаў Ластоўскі.

Кіпцюры вечару абдымалі зямлю. Ноч надыходзіла.

12

Ноч надыходзіла… Ужо на комінку Наста зацяпліла корч, які забрызгаў прамяністымі сокамі сьвету. А на вуліцы, па сялянскіх задворках няпуцёвым жабраком пасьвістываў вецер. Дзе-ні-дзе, з-пад хмар, зажмурыўшы бровы, паглядвалі зоркі. Прытуліўшыяся хаткі невялічкай вёскі, здаецца, ад холаду яшчэ болей прытуляліся адна к аднэй. Толькі вокны-вочы хат, гэтак падобраму, цяпер, як і заўсёды, лучынілі…