Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У дагістарычныя часы, такім чынам на паказанай вышэй тэрыторыі згодна даным гісторыі і археолёгіі, жылі севяране. Але ці будуць сучасныя насельнікі краю патомкамі даўнейшых севяран? Можа ў гісторыі гэтага краю меліся прычыны, якія прывялі да выхаду севяран з гэтае мясцовасьці і колёнізацыі яго новымі пасяленцамі.

Для таго, каб вырашыць гэтае пытаньне, проф. Растаргуеў разглядае гісторыю Севершчыны. Паводле паданых ім зьвестак у канцы IХ стал. севяране ўваходзяць у склад Кіеўскага княства. У 1054-м годзе сын Яраслава Сьвятаслаў атрымлівае Чарнігаў і Северскую зямлю, якая з гэтага часу жыве асобна ад Кіева. У палове XIV стагодзьдзя Северскае княства ўваходзіць ужо ў склад Літоўскае дзяржавы. У XV стагодзьдзі літоўскі князь Казімір аддаў частку зямель Чарнігаўскае і Курскае губэрань князям, якія ўцякалі з Маскоўскае дзяржавы, Ноўгарад-Северскія землі пры гэтым атрымаў князь Шэмяціч.

У пачатку XV стагодзьдзя гэтыя паветы аддзяліліся ад Літвы і далучыліся да Маскоўшчыны. На працягу 100 гадоў літоўцы робяць спробы адабраць землі севяран. У 1618-м годзе згодна Дэўлінскаму замірэньню край гэты быў пераданы Польшчы; тут побач з іншымі рэформамі ўводзіцца Літоўскі статут. Паўстаньне Багдана Хмяльніцкага, як вядома, прыводзіць да выгнаньня з краю палякоў і да яго далучэньня на азначаных умовах да Масквы. Чарнігаўшчына, як і іншыя землі, была падзелена на палкі. Каля 1777-га году Чарнігаўскі полк быў падзелены на паветы спачатку ў складзе Ноўгарад-Северскае губэрні, а потым Чарнігаўскае губэрні.

Севяране ў сваім чыстым выглядзе, як племянны рознавід заходняе часткі ўсходня-славянскае народнасьці, захаваліся зараз толькі ў паўночнай частцы Чарнігаўшчыны, дзе жыцьцё ішло больш спакойна, чым на поўдні Севершчыны, у якой мела месца колёнізацыя. Выкліканае пэўнымі гістарычнымі прычынамі перасяленьне у Севершчыну асабліва ўзмацняецца ў палове XVII стагодзьдзя (з 1652 да 1712 г.). Перасяленцы ў пераважнай большасьці ўкраінцы з правага берагу Дняпра. Вось гэтае прышлае" ўкраінскае насельніцтва зьмешвалася з тубыльцамі і прыняло той выгляд, які яно мае ў цяперашні час у паўднёвых мясцовасьцях украінскае часткі Чарнігаўскае губэрні; яно-ж адсунула даўнейшых севяран з паўднёвых занятых імі зямель на поўнач, дзе ўжо тып даўнейшага севяраніна захаваўся да нашага часу. Прышлую ўкраінізаваную частку насельніцтва мясцовыя жыхары (гаворыць проф. Растаргуеў) адрозьнівалі ад даўнейшых севяран-беларусаў. Так захаваўся ліст 1684-га году Казіміра Халецкага, старасты мазырскага да палкоўніка Старадубскага С. И. Самайловіча. У гэтым лісьце ёсьць выраз — „Как і ў нас люди Северские и украинские бывают", — які паказвае, што ў канцы XVII стагодзьдзя разуменьні „ўкраінец" і „севяранін" вельмі выразна адрозьніваліся. Ня лічылі севяран за ўкраінцаў і ў палове XIX стагодзьдзя. У часопісе „Основа" за 1862 г. (жнівень), у артыкуле Лесі пад назваю „О городницком наречии" гаворыцца: „Самый север (Черниговской) губернии (паветы Суражский, Мглинский, Стардубский и Новозыбковский) заняли белоруссы, известные у жителей других уездов губернии под именем литвинов, сіверян, полісцев, подзегун"[1]. Тут побач з іншымі назвамі для насельніцтва былое паўночнае Чарнігаўшчыны сустракаецца і старая назва — севяране. Гэтая назва зараз ужо забылася і замянілася іншымі тэрмінамі. Напрыклад

  1. Проф. П. А Расторгуев. „Северско-белорусский говор“. Ленинград 1927, стар. 207.