Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вельмі акрэсьлена адрозьнівае ад іх пісьменьніцкую працу рэдактара, які выкарыстаў азначаны вышэй матар'ял мастацкіх твораў і мэханічна склаў з яго тое, што ў якасьці „Слова" дайшло да нас.

Калі лічыць, што „Слова" складзена з паасобных частак, дык нас больш за ўсё цікавіць тая частка гэтага твору, дзе гаворыцца аб Полацкай зямлі, аб князёх — Ізяславе і Ўсяславе.

У летапісу аб падзеях, апісаных у гэтай частцы „Слова", апавядаецца наступнае: лѣто 6575 (1067)... Всеславъ сынъ Брячьславль Полотьский... зая Новъгородъ, — „вознзи стрикусы, оттвори врата Новуграду", — як сказана у „Слове". Далей у ноўгарадзкім сьпісе летапісу гаворыцца, што ён прышоў і ўзяў Ноўгарад „съ женамі і съ дѣтми... о, веліка бяше бѣда в часъ тый". — Ноўгарад знаходзіўся пад уладаю ўнукаў Яраслава Кіеўскага. Такім чынам, захапіўшы яго, Усяслаў „расшыбе славу Яраславу". Тады Яраславічы сабралі вялікую ўзброеную сілу і пашлі паходам на Менск, які ў той час быў адным з прыгарадаў Полацку. Расправа з Менскам была жорсткая: мужчынскае насельніцтва было перабіта, а жанчыны і дзеці былі раздадзены, як здабыча, дружыньнікам кіеўскіх князёў. 3-га сакавіка 1067 году сустрэліся Яраславічы з Усяславам на Нямізе: „бысть сѣча зла, падоша мнозѣ и одолѣша тутъ Яраславічы", а Ўсяслаў „бѣжа". Але Яраславічы ашуканствам забралі яго ў палон, прывялі ў Кіеў і пасадзілі там у няволю. У 1068-м годзе, калі полаўцы разьбілі яраславічаў, кіяўляне „высѣкоша Всеслава исъ поруба... и поставили яго средѣ двара княжа", г. зн. зрабілі яго сваім князем. Вось такім чынам Усяслаў заўладаў Кіеўскім княжэньнем, дзе згодна летапіснаму паданьню пратрымаўся ўсяго 7 месяцаў, („дотчеся стружіемъ злата стола Кіевскаго" — „Слова" 24 стар. [1]).

Аналіз зьместу песень аб полацкіх князёх, тая абставіна, што аўтару „Слова" добра вядомы справы на беларускіх землях, дае падставу некаторым дасьледчыкам выказаць думку аб паходжаньні аўтара „Слова“ з таго племені, што пазьней увайшло ў склад Беларусі. Так напр. Бяссонаў кажа: „Тварэц „Слова аб Полку Ігара" — ураджэнец, выхадзец, або нават жыхар Беларускага краю"[2]. Думка Бяссонава падтрымліваецца В. Ю. Ластоўскім, які ў „Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна. 1926, стар. 50) гаворыць, што „Толькі выхадзец або жыхар краю мог так горача апавядаць мясцовых гэрояў, хоць-бы і па былінах старых часоў, і так добра быць пасьвячоным у мясцовыя падзеі і інтарэсы". Такім чынам беларускае паходжаньне аднэй часткі „Слова", уласна песьні аб Полацкіх князёх, лічыцца зусім праўдападобным.

На пытаньне, ці зьяўляецца „С. аб п. І.“ творам, складзеным з паасобных частак і ці можна, значыць, разглядаць песьні аб Полацкіх князёх, як нейкую штучную ўстаўку, дае адказ В. Ржыга ў артыкуле „Композиция „Слова о полку Игореве" („Slavіa" 1925, ІV, 1). В. Ржыга зьвяртае ўвагу папершае на тое, што азначаныя песьні ўводзяцца ў „Слова", таксама як і песьня аб Алегу Сьвятаславічу ў першай частцы твору, упамінаньнем аб часе Траяна; раней у „Слове": „Былі вѣчи Трояні, мінула лѣта Ярославля (12 стар.) тут у песьні пра полацкіх князёў: „На седьмомъ вѣцѣ Трояни връже Всеславъ жребій о дѣвицю себѣ любу"... (24 стар.); падругое, рэфрэн песьні аб Ізяславе

  1. Старонкі да вытрымак з „Слова“ зазначаны паводле наступнага выданьня: „Слово о полку Игореве“. Перевод, примечания и об'яснительные статьи В. А. Келтуяла". ГИЗ, М.-Л. 1928.
  2. Безсонов. „Белорусскія песни". Москва. 1871, стар. ХIХ.