Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі жалезнага промыслу на Палесьсі (1933).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПРАДМОВА

Разьвіцьцё народнай гаспадаркі Савецкай Беларусі ставіць перад гаспадарчымі і навукова-дасьледчымі ўстановамі задачу як рацыянальнага скарыстоуваньня ужо вядомых прыродных багацьцяў БССР, так і выяўленьня новых. Гаспадарчаеі будаўніцтва і навука павінны мець паміж сабою самую цесную сувязь. Вывучэньне прыродных багацьцяў, як вядома, зьяўляецца аднэй з прадпасылак для разьвіцьця нашай народнай гаспадаркі. У справе вывучэньня гэтых багацьцяў у нас, хаця ужо і многа зроблена, але яшчэ трэба значна больш зрабіць. Узяць хоць-бы, напрыклад, балотную руду, аб месцазнаходжаньнях і запасах якой мы яшчэ мала ве­даем. А як вядома, у апошнія часы перад спэцыяльнымі навукова-дасьледчымі ўстановамі БССР як з боку нашага ўраду, так і з боку гаспадарчых організацый ужо не адзін раз ставілася задача аб неабходнасьці вывучэньня запасаў балотнай руды (бурых жалезьнякоў) і аб магчымасьці іх скарыстаньня для мэталюргічнай прамысловасьці Савецкай Беларусі.

Але для пасьпяховага вырашэньня гэтай проблемы патрэбна яшчэ правесьці вялікую папярэднюю навукова-дасьледчую работу. Адны спэцыяльна навукова-дасьледчыя інстытуцыі, як, напрыклад, Геолёгічны інстытут БАН і Белгеолёгаразьведка з гэтай задачай ня справяцца. Ім павінны ў гэтым дапамагчы і гістарычныя навукова-дасьледчыя установи, высьвятляючы па гістарычным крыніцам як гісторыю разьвіцьця жалезнай прамысловасьці, так і гісторыю тэхнікі здабываньня руды і спосабы выплаўкі з яе жалеза.

Здабываньне жалезнай рудьі і жалеза-апрацоучая вытворчасьць на Беларусі у старажытныя часы былі значна больш пашыраны, чым гэта да гэтага часу принята думаць. Як паказалі нашы досьледы, выплаўка жалеза з балотнай