Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цѣлью является экономическое улучшеніе страны на началах научнаго соціализма.

"Вот основныя положенія программы, которыя ясно могли бы опредѣлить отдаленныя цѣли и ближайшую практическую дѣятельность Бѣлоруссов.

"Нынешній исторический момент является найболѣе удобным для пробужденія Бѣлоруссіи, которая при дружной работѣ и борьбѣ нашей интеллигенцій переродится для новой самостоятельной жизни и займет почетное мѣсто среди других федерацій Россіи на началах свободнаго соглашенія с ними".

Гэта-ж усё асягнецца барацьбой рука аб руку з «Нар. Воляй», каб не драбіць рэвалюцыйных сіл і ня шкодзіць як для вызваленьня Расеі, так і Беларусі. Беларусы павінны з агульным ворагам змагацца — паводле сваіх здольнасьцяў - хто ў цэнтры, а хто па сёлах Беларусі. —

Гэтак выглядае агульна галоўны зьмест гэнага бязіменнага артыкулу.

Канчаюць "Гоман" рэдакцыйныя ўвагі: — а) праф. Кояловіч цікавіцца „Гоманам": дзе ён выходзіць і хто ў ім працуе. Хто з ім спатыкаецца — павінен быць асьцярожным.

б) Многія артыкулы і кореспондэнцыі не ўвашлі ў гэты нумар "Гоману", бо або ўстарэлі, або проста да рэдакцыі не дайшлі. Рэдакцыя просіць сваіх супрацоўнікаў пісаць, а асабліва даваць весткі з розных канцоў нашай бацькаўшчыны.

в) Абвестка: прымаюцца ахвяры на пашырэньне выдавецтва "Гоману" і арганізаваньне друкарні. —

Гэтым і канчаепца другі нумар "Гоману“, аб якім тут вядзецца гутарка.[1]

  1. Аб "Гомане" удалося мне яшчэ даведацца наступнае: А. Цьвікевіч некалькі гадоў таму ў Менску меў шмат аб "Гомане" сабраўшы матар'ялу. Між іншым А. Цьвікевіч цьвердзіць, што ёсьць "Гоману" так-жай № 1 у Інстытуце Леніна у Маскве, якога ён бачыў орыгінал. Фатаграфію 3 орыгіналу бачыў у тым-жа Інстытуце Л. Мэнке. А. Цьвікевіч, на ладставе сабраных ім матар'ялаў, дагадваецца, што „Гоман" выходзіў у Менску. Гэтыя весткі падаў мне Л. Мэнке, якому тут за гэта выражаю сваю падзяку. (А. С.).