ПРАДМОВА
Урэшце, пасьля двух гадоў друкаваньня ў „Шляху Моладзі“, кніжка „Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня“ выходзіць у сьвет.
Гэтая тэма даўно мяне цікавіла і напрашалася пад пяро. Адсутнасьць, аднак, магчымасьцяў выдаць працу друкам устрымоўвала мяне ад пісаньня.
Урэшце, з нагоды 70-годзьдзя сьмерці Кастуся Каліноўскага і 50-годзьдзя „Гоману“, надарылася магчымасьць друкаваць задуманую працу ў месячніку „Шлях Моладзі“, рэдакцыя якога гасьцінна запрапанавала мне свае бачыны.
Дзеля таго аднак, што разьмер гэтага часапісу невялікі і выходзіць ён толькі раз у месяц, прышлося з гэтым рахавацца і адпаведна да гэтага агранічыць і разьмер працы.
Такім чынам у сваей працы я агранічыўся выключна толькі да выказаньня галоўных мамэнтаў з гісторыі беларускай палітычна-вызвольнай думкі і барацьбы, а так-жа да выказаньня генэзы, вытокаў ідэі сувэрэннай, незалежнай Беларусі і да агульнага апісаньня спробаў зьдзейсьненьня гэтага ідэалу.
У дробезі, у розныя беларускія палітычныя кірункі, апрача галоўных, у працы сваей я не ўдаваўся. Увесь час меў на воку выключна гэну асноўную думку. І гэтак сьціснутая і агранічаная мая праца гасьціла на бачынах „Шляху Моладзі“ аж два гады.
Кніжка „Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня“ ёсьць агульным нарысам, якая бела-