Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ную і соцыяльна-эканамічную і палітычную самастойнасьць Беларусі і Літвы[1].

Урэшце яшчэ адзін сумніў што да асобы Каліноўскага, як беларускага народніка і рэвалюцыянэра. Маем на ўвеце адсзву: «Да мужыкоў зямлі польскай», падпісаную ягонай мянюшкай "Ясько Гаспадар з пад Вільні", якая, напісаная пабеларуску, заклікае народ на паўстаньне разам з Польшчай і за Польшч, бо "мы — чытаем там — спрадвякоў Палякі, на польскай зямлі жывём і польскі хлеб ямо". Што гэта за адозва і да каго яна празначана, - згадаць трудна, ды наўрад ці разгадаецца калі. Аднак, калі дапусьціць, што гэта адозва не падробленая, дык на нешта-ж і яна была Каліноўскаму патрэбнай. Можа праз яе зварочваўся ён спэцыяльна да спольшчаных беларусаў каталікоў, якія яшчэ ўжывалі беларускай мовы, а можа сусім што іншае меў на ўвазе. Але найхутчэй — на нашу думку — адозва гэна выдана палякамі імпэрыялістымі, так зв. "белымі", для якіх усе нашы землі і наш народ былі польскімі і якія падпісалі яе папулярным у народзе імем: "Ясько Гаспадар з пад Вільні". Бо-ж трэба ведаць, што гэныя "белыя" для сваіх чыста польскіх і панскіх мэтаў зараз пасьля «Mużyckaje Praudy» выдавалі так-жа ў беларускай мове часопісь "Гутарку Старога Дзеда" — Вінцуся Каратынскага"[2].

Ды як-бы там ня было з гэтай загадковай адозвай, нават дапусьціўшы, што яна для нейкіх прычын напісана і выдана сапраўды Каліноўскім, яна ніякім чынам не саб'е тэй гістарычнай праўды аб Каліноўскім, што ён першы беларускі народнік, першы пачынальнік вызвольнай барацьбы за соцыяльную і палітычную незалежнасьць Беларусі. "Быў гэта сапраўдны апостал беларускага народу"[3].

  1. "Первыя попытки социяльного и национального освобождения Белоруссии были сделаны во время польского восстания 1863 г. За освобождение белорусских крестьян из-под власти польского помещика и русского царя, за создание самостоятельного государства Литвы и Белоруссии и за передачу земли крестьянам без выкупа боролись "красные" (обедневшая шляхта, учащаяся молодежь) во главе с известным белорусским революционным народником Кастусь Калиновским. (Малая Советская Энциклопедия, 1930. Т. 1. Белоруссия.)
  2. У. Ігнатоўскі - Гісторыя Беларусі ў XIX і у пач. ХХ ст. Менск, 1928, бач. 158
  3. Dwadzieścis pięć lat Rosji w Polsce (1863-1888). Lwów 1892. Бач. 67. Цытую паводле: Ів. Цьвікевіч К. Каліноўскі („Полымя" № 2(10), 1924).