Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб ён змог і каб патрабаваў дакумэнтальна апрацоўваць сыстэму фэдэрацыі Беларусі і Літвы з Польшчай. Гэткай дакумэнтальнай сыстэмы сваіх фэдэрацыйных паглядаў Каліноўскі пісанай не пакінуў. Аб гэтым, як і аб самым факце фэдэралізму Каліноўскага, даведваемся ад бліжэйшых і ад далейшых да яго гісторыкаў. Вось-жа гэныя гісторыкі блізкія цалком і да часу і часта да асобы Каліноўскага (Гейштор, Ратч, Пшыбороўскі, Яноўскі, Ліманоўскі і інш.), — аб чым шырэй у тэй-жа маёй кніжыцы — сьцьвярджаюць бадай аднагалосна, што Каліноўскі фактычна жадаў Беларусь і Літву бачыць незалежнай дзяржавай, злучанаў з Польшчай толькі вольным саюзам, дагаворам. Апіраючыся на гэтым, можна цьвярдзіць, што Каліноўскі быў крайнім фэдэралістам, ці лепш: конфэдэралістым, бо Беларусь, Літву і Польшч ён разумеў як незалежныя дзяржавы, злучаныя між сабой саюзнымі дагаворамі і палітычнай дружбай.

І цікава тут адзначыць, што у польскай літаратуры, у меру таго, як яна аддаляецца ад часу Каліноўскага, гэты ягоны незалежніцкі характар заціраецца на карысьць Польшчы. Так напрыклад нехта Licz аб Каліноўскім выражаецца даслоўна гэтак: „Ideałem jego, do którego dążył, była Polska ludowa, oparta na zasadach federacyjnych“[1]. Тымчасам на падставе ўсяго таго, што аб Каліноўскім ведаем з яго друкаў і з галасоў аб ім сучасных яму гісторыкаў, належыць сказаць, што ідэалам яго былі не „ludowa Polska, oparta na na zasadach federacyjnych“, a „ludowa“ Беларусь і Літва апёртая на асновах фэдэрацыйных.

На заканчэньне астаецца нам яшчэ хоць коратка затрымацца над некаторымі да сяньня няяснымі пытаньнямі што да асобы Каліноўскага. Сучасны бальшавіцкі гісторык рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ад 1863 да 1917 г. С. Агурскі, мімаходам толькі ўспамінаючы Каліноўскага, прытым дужа павярхоўна, аднабока і варожа, — паддае аднак пад сумніў бліжэйшую лучнасьць яго з „Mużyckaj Praudaj“. Сумнівы свае ён апірае на тым, што як відаць з некаторых крыніц расейскай рэвалюцыйнай літаратуры („Колокол“, „Вперед“, „За 100 лет“ і „Былое“), блізкімі былі да „Muż. Praudy“ польскія паўстанцы: Врублеўскі, Тамашэўскі і Пят-

  1. Licz — Konstanty Kalinowski „Gazeta Wileńska“ 1906, Nr. 17.