Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

-фэдэралістычны характар яго, як палітычнага і грамадзкага беларускага дзеяча.

І сапраўды, спатыкаем між іншым там гэткія выражэньні: „O zahrymić nasza (мужыцкая — А. С.) praŭda i jak małanka pralacić pa świecie“… „Ad maskala i panou niema czeho spadziawacisia, bo jany nie wolności a hłumu i zdzierstwa naszeho choczuć… No niedouho jany nas buduć abdziraci, bo my paznali hdzie siła i prauda i budziem wiedać jak rabić treba kab dastać ziamlu i wolu“ (падкр. — А. С.)[1]… „Kab narod nasz na wiek wiekau byu wolny i szczaśliwy“[2]… „Czaławiek wolny, kali maje kusok swajej ziamli, za katoru ani czynszu i abroku nie płacić, ani panszczyny nia służyć“. „Nam wolnaści treba nie takoj, jakuju nam car schoča daci, no jakuju my sami mużyki pamiż saboju zrobimo“[3]. „U nas adno wuczać pa szkołach, kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla taho, kab ciabie sausim pierarabili na maskala“[4].

Краю нашага і нашага народу Каліноўскі ў «Muż. Pr.» ніколі не называе польскім, а наадварот заўсёды яго Польшчы проціўстаўляе. Ад Масквы адгараджваецца выразна. З Польшчай, праўда, цалком ня зрывае, разам з ёю кліча народ наш да паўстаньня, але за сваю вольнасьць: „Stańmo družna razom za naszuju wolnaść… A budzie u nas wolnaść, jakoj nia bylo naszym dziedam i baćkam“[5].

Беларускі народніцкі характар Каліноўскага пацьвярджае такжа і факт яго адносінаў да рэлігіі. Ён у «Muż. Pr.»[6]. горача выступае ў абароне Уніі. І гэта зразумела; праваслаўе было тады, як і цяпер, аружжам маскоўшчыны, а лацінскае каталіцтва аружжам — польскасьці. Адно і другое было сымболем народнага ўціску. Унія-ж - наадварот: гэта была фактычна мужыцкая народная вера, пагарджаная пануючымі, як і сам мужык беларускі.

У іншых беларускіх друках Каліноўскі аказваецца нам яшчэ выразьвей, як беларускі народнік і фэдэралісты. „Kali rąd

  1. „Mużyckaja Prauda“ Nr. 1.
  2. „Mużyckaja Prauda“ Nr. 2.
  3. Nr. 3.
  4. Nr. 4.
  5. Nr. 7.
  6. Nr. 6.