Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе даць ім ня хочуць. Яны бачылі ў паноў яшчэ не абрэзаныя ногці і паўстаньне лічылі справай панскай, што паддзержаваў і ўрад[1].

Гэткіх паглядаў быў і сам Каліноўскі, але калі паўстаньне сталася фактам, ён, — як сам у тым жа паказаньні выражаецца, — як уражэнец гэтага краю мусіў выступіць у імя дабра народу[2].

І гэта сусім зразумела. У той час былі дзьве магчымасьці: або разам з народнікамі украінскімі і расейскімі абярнуць царызм і стварыць фэдэрацыю славянскіх народаў з Расеяй на чале, або да такіх жа мэтаў імкнуцца, апёршыся аб Польшч.

І сапраўды, гэткія існавалі тады два палітычныя пагляды, з якімі стыкаўся Каліноўскі. Тым часам на расейскую рэвалюцыю трэба было яшчэ чакаць, а польская ўжо сталася фактам. Ясна, што Каліноўскі мусіў яе выкарыстаць. Да таго ж польскія рэвалюцыйныя арганізацыі паддзержваныя заграніцай былі куды сільнейшыя, як расейскія, у арганізацыях гэных былі так жа народнікі фэдэралісты, як і сам Каліноўскі, а ўрэшце ён — як і ўся тады Літва і Беларусь, - культурна ўсёж-дыкі быў да Польшчы недалёкі[3]. Як беларускі аднак народнік, як той, што займаў у гісторыі пасярэдняе месца між Польшчай і Расеяй і як ідэйны дэмократ, Каліноўскі ня меў нацыянальнай ненавісьці да Расеі, што асабліва ў той час так было папулярным у Палякоў. "Я - казаў ён -не праціўнік народнага шчасьця і Расеі, калі яна нам дабра жадае, а праціўнік тых бед, якія адведваюць край наш"[4].

Аднак усё прагаварвала за тым, што Каліноўскі мусіў разам выступіць з Польшчай проціў царскай і панскай ня-

  1. Aud. Pol. Nr. 280. 1864
  2. "Въ моемъ сознаніи я преступникъ не по убѣжденію, но по стеченію обстоятельствь. А потому пусть и мнѣ будеть дозволительнымъ утѣшать себя надеждою, что возсоздастся народное благо. Дай Бог только, чтобы для достиженія этого потомки наши не проливали лишней братней крови". Aud. Pol. там-жа.
  3. "Сѣть обхватывающая насъ во всѣхъ классахъ и соединяющая съ Польшей, имѣетъ столько основаній въ традиціяхъ и даже въ предрассудкахъ, что распутать ее, уничтожить и возсоздать что либо новое, составляетъ вѣковой, систематическій и разумный труд. (Aud. Pol., там-жа).
  4. Aud. Pol. там-жа.