Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пад назовам "народничества". Пазьнейшыя арганізацыі гэтага кірунку зваліся: "Земля і Воля", і з яе паўстаўшыя:"Черный Передѣл" і "Народная Воля" (1879-1886). Клічам нанароднікаў было „хожденіе в народ", каб вучыць яго і будзіць да лепшага жыцьця, да зямлі і волі. Палітычнай праграмай, землевольцаў", замест царскага неагранічанага самадурства, было учрежденіе казачих кругов, т. е. вольных, автономных общин с выборными, ответственными и всегда сменяемыми исполнителями народной воли"[1].

Тымчасам самі тварцы расейскага народничества "і"хожденія в народ": Бакунин (1814—1876), Герцен (1812-1870) і інш. гэна права "вольных автономных общин" выразна прызнавалі і Беларусі. Асабліва ярка аб гэтым выражаўся Бакунін. Ён у сваей слаўнай, Адозве да Славян" паіменна вылічае ўсе народы царскай Расеі: беларусаў, палякоў, украінцаў, літоўцаў, фінаў, латышоў і інш. і прызнае ім права на самастойнасьць у фэдэрацыйнай лучнасьці між сабой, або і права на поўную незалежнасьць. Бакунін дамагаецца, каб кожнаму народу была дадзена свабода ўладзіць лёс свой палітычны, як ён толькі захоча. Гэткіх самых поглядаў трымаўся і Герцен, высказваючы іх аднак больш спакойна і асьцярожна. Фэдэрацыю яны разумелі, як вольны саюз вольных народаў[2].

Бакунін верыў, што, польскае паўстаньне сапраўды падыме народы быўшага Вялікага Княства Літоўскага да самаазначэньня ў кірунку поўнай незалежнасьці, або прынамсі да фэдэрацыі[3].

У імя гэткіх народніцкіх і фэдэрацыйных ідэалаў бароліся - за выняткам буйных паноў і палякі. Яны, гэныя палякі демократы, імкнуліся да незалежнай Польшчы, у складзе якой жадалі б, праўда, бачыць Літву, Беларусь і Украіну, але злучаныя між сабой вузлом фэдэрацыі[4].

Да вольнасьці палітычнай у кірунку фэдэрацыйным імкнуўся тады і народ украінскі. На чале гэтага руху стаялі Костомараў і Драгоманаў.

  1. С. Агурский - Очерки по истории революционнаго движения в Белоруссии (1863-1917). Минск 1928, бач. 26.
  2. L. Kulczycki Rewolucja Rosyjska. Lwów 1909. T. I. 398-9.
  3. Письма М. А. Бакунина къ А. И. Герцену і Н. П. Огареву съ біографическимъ введеніемъ и объяснительными примѣчаніями Драгоманова" бач. 82.
  4. L. Kulczycki, там-жа, І 393, 427,