Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сталецьці было дужа магутнае, мела сваіх князёў і біскупаў. Вельмі магчыма, што ў яго была і свая пісьменнасьць, невядомая другім народам. Баўгарскі пісьменьнік 9-га веку чарнарызец Храбар пісаў, што славяне спачатку ня мелі пісьмен, а толькі „чыртамі і рэзамі чытаху і гадаху, пагані сушча“,—дык з гэтага мы можам меркаваць, што ў іх пачынала разьвівацца свая пісьменнасьць. Славянскія апосталы Кірыла і яго брат Мяфод змалку жылі сярод другувітаў (у 9 веку), дык магчыма, што другувіты і былі тыя паўдзённыя славяны, на мову каторых браты перакладалі царкоўныя кнігі з грэцкае мовы; Кірыла прыдумаў дзеля гэтае патрэбы азбуку (кірыліцу), падобную да грэцкай азбукі.

Пісьменнасьць на Беларусі. Пісьменнасьць прыйшла на Беларусь разам з хрысьціянскаю вераю ў 10 сталецьці. Ад паўдзёных славянаў зьявіліся ў нас першыя кнігі—царкоўныя, рукапісна-кірылаўскія, перакладаныя з грэцкае мовы. Ад прыехаўшых з паўдня духаўнікоў беларускія князі і духаўнікі наўчыліся чытаць па гэтых кнігах, а з часам—сьпісываць гэтыя кнігі для пашырэньня веры і спасеньня душы. З таго і пачалася ў нас пісьменнасьць.

Царкоўна-спавяншчына і Беларусь. Мова беларускіх пляменьняў у тую пару свайго разьвіцьця была, пеўна, зусім яшчэ блізкая да другувіцкай мовы першых славянскіх кніжак. Дзеля таго царкоўна-славянекая мова лёгка прызвычаілася ў беларускай пісьменнасьці. Калі ж пачало разьвівацца беларускае пісьменства з пераважна-царкоўным духам, яна, быццам нейкая частка хрысьціянства, паволі запанавала і ў пісьменстве. Да 13-га сталецьця гэтая, так сказаць, старабеларуская мова, перасыпаная царкоўна-славянізмамі, была агульна-літэратурнай для ўсіх адукаваных беларусаў. Яе можна ўважаць за нашую нацыянальную мову ў пачатковым часе складаньня адзінай нацыі. Гэтая-ж мова радніла нас з пляменьнямі ўкраінскімі і іх кіеўскім пісьменствам, хоць той духоўны зьвязак не замінаў беларусам весьці заўзятае змаганьне з твораным тады кіеўскім гаспадарствам Русь. Як ведаем з гісторыі Беларусі, у часе царкоўна-славяншчыны на беларускай зямлі утварылася і істнавала некалькі князьстваў: Смаленскае на Дняпры, Полацка-Віцебскае на Дзьвіне і вышнім Нёмне і Тураўска-Пінскае на Прыпяці. Яны займалі прастор усяе цяперашняе Беларусі. Кожнае было незалежным гаспадарствам з асобным княжацкім родам—рагвалодавічамі і рурыкавічамі. Усе яны многа ваявалі, шырока вялі гандаль, азначаліся высокай культураю (Прафэсар М. Даўнар-Запольскі, «Асновы дзяржаўнасьці Бе-