Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тары Парнаскай, мне дужа захацелась есьць.“ Некаторыя вульгарызмы, як і барбарызмы, сьведчуць што пісьменьнікі несьвядомага адраджэньня сядзелі ў межах народнай гутаркі і этнографічнасьці, а ня мелі патрэбнай для літэратурнага разьвіцьця шыракосьці ў паглядзе на беларускае слова. Ды аб гэтым сьведчыць уся іх творчасьць. А наагул мова поэмы жывая і абразная. Верш лёгкі, танічны і адшліфаваны так, што чытаецца, як сучасныя нам вершы.

Можна сказаць, што аўтор „Тараса на Парнасе“ не глядзеў на свой твор, як на поэму, але ён таксама не ўважаў яе і за пародыю на псэўда-клясычныя поэмы, пісаў яе ня дзеля таго, каб пасьмяяцца і пакпіць з псэўда-клясыцызму. Яго ідэя: напісаць пабеларуску, завесьці беларуса-палясоўшчыка з яго мужыцкай моваю на Парнас. Аднак, пайшоў ён безвач гатовым сьледам „Энеіды“, чым абнізіў і свае пясьнярскія здольнасьці і значаньне свайго твора ў гістарычнай літэратуры. Толькі „Тарас на Парнасе“ быў гэткі популярны, што пабуджаў беларускасьць болей, як „Энеіда.“


Стара - шляхоцкія романтыкі.
(Я. БаршчэўскіА. РыпінскіЯ. Чачот).

Ян Баршчэўскі.
(1790 — 1851).

Яго жыцьцё. Ян Баршчэўскі радзіўся ў Віцебшчыне, у Марогах блізка возера Няшчорда. Бацька яго быў бедны засьцянковы шляхціц. Шляхта, сярод каторай узгадаваўся Ян Баршчэўскі, мела ўвесь парадак і спосаб жыцьця чыста-беларускі і зусім блізкі да сялянскага. Вучыўся ён у езуіцкай колегbі ў Полацку і ўжо там здабыў сабе славу пісаньнем вершаў. Канікулярны час ён заўсёды бавіў у засьценку, дзе яго вельмі ўсе любілі за прыемны, вясёлы характар і за вершыкі, каторыя складаў хлапец пры кожнай першай-лепшай прыгодзе. Беднага поэта ахвотна ўсюды запрашалі, а за яго творчасьць клалі яму на калёсы, як выязджаў, мерачку гароху, жыта ці чаго такога. Ніводнае вясельле, імяніны ці шляхоцкі баль не абходзіўся без Баршчэўскага. Скончыўшы езуіцкую колегію, Баршчэўскі маніўся вучыцца ў віленскім унівэрсітэце, ды ня меў на тое грошы, дык пачаў працаваць, як хатні настаўнік у заможных паноў. Сабраўшы троху грошы, паехаў ён у Пецярбург, дзе служыў гувэрнёрам, вучыцелем, выкладаў грэцкую мову і латынь. У Пецярбурзе ён пазнаёміўся з Міцкевічам і Шаўчэнкам, ды гэтыя знаёмасьці, відаць, цягнулі ў розныя бакі, дык карысьці