Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вільні ў украінскі Кіеў. Да таго часу беларуская кніжная мова, як офіцыяльная мова ўсяго літоўскага гаспадарства, панавала як у нас, так і на сучаснай украінскай тэрыторыі. Украінцы, з прычыны блізкасьці і роднасьці нашых моў, толькі чыталі напісанае гаспадарстванаю моваю на свой украінскі лад. Цяпер-жа, з пераносам асяродку і выступам на культурнай і літэратурнай ніве ўкраінскай стыхіі, кіеўская кніжная мова няўпрыцям рабілася усё болей асобнаю, дзеля чаго наша кніжная мова траціла свае ранейшае значаньне і слабела.

Лацінка. „Кірылаўскае пісьмо, або азбука, ў пачатку нашай гісторыі было агульным для ўсіх славян, як усходніх, так і заходніх. Да 14 веку кірыліцай пісалі палякі і чэхі. І толькі дзякуючы гусіцкай гэрэсі, каторая пашыралася праз кнігі, пісаныя кірыліцай, палякі і чэхі, пад ўплывам рымска-каталіцкага духавенства, адмовіліся ад кірылаўскага пісьма і прынялі лацінку, дадаўшы да яе пару сваіх асобных літэр, для адзначэньня чыста-польскіх або чэшскіх гукау“ (Я. Лёсік). З пашырэньнем каталіцтва на Беларусі, лацінка трапіла і ў беларускае пісьмо; у часе сходу і заняпаду нашай літэратуры яна ўжывалася дужа часта, а ў 19 сталецьці дык пераважала. Наша кірылаўская скорапісь была занесена С. Полацкім ў Маскоўшчыну, а пазьней, па даручэньню Пётры Вялікага, была рэфармавана беларусам-каталіком Капіевічам у так званую „гражданкў“.

Значыцца, і „лацінка“ і „гражданка“ маюць у беларускай літэратуры даўнае і поўнае права.

Літэратура 17-га сталецьця азначаецца схолястычнасьцю. І гэты кірунак разьвіўся ў нас таксама пад заходня - эўропэйскім уплывам, хоць і надта спозьненым. А прычынай яго разьвіцьця было змаганьне праваслаўя, уніі і каталіцтва міжсобку. Царкоўныя брацтвы, каторыя паадчыняліся ў розных гарадох, пачалі ваяваць спосабам езуітаў, т. зн. адукацыяй. Яны сталі завадзіць брацкія школы, бяручы за прыклад школы езуіцкія і наагул польска - каталіцкія. Навука ў брацкіх школах была схолястычная, шчыльна зьвязаная з сярэднявяковасьцю. Яна прызнавала, што ўсё, патрэбнае для чалавека, ёсьць у сьвятых кнігах, дык навука павінна толькі навучыць, як зьясняць, давадзіць, абараняць напісанае ў іх. Схолястыка грунтавалася на аўторытэтах; апрача сьвятых кніг, аўторытэтамі лічыліся: Арыстоталь у філёзофіі, кодэкс Юстыньяна ў навуцы аб правох, Тамаш Аквінат у багаслоўскіх навуках, Цыцэрон у рыторыцы і г. д. Выкла-