Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навет ехаць у Угоршчыну ці у Турцыю, каб зьведаць іншыя далёкія краіны і наўчыцца рознаму рамяству.

„Дняўнік“ Т. Еўлашэўскага. Займаючы пасаду падсудка, Еўлашэўскі вёў цікаўны „Дняўнік“, з якога ўзяты біаграфічныя данныя аб самім пісьменьніку. Рукапіс гэты раней знаходзіўся ў Вілянаўскай бібліятэцы блізка Варшавы, а цяпер вывезены ў Расею. З „Дняўніка“ мы ведаем аб разьвіцьці і духоўных патрэбах той сфэры, з якой выйшаў Еўлашэўскі. Разьвіцьце яе было нявысокае, але патрэбы духа, патрэбы ў пісьменстве не зьмяншаліся, а падрасталі. Рацыяналізм быў дужа пашыраны, аднак, ён не аслабаніў і найлепей разьвітых інтэлігентаў веку ад звычайных забабонаў. Так, Еўлашэўскі з паважнасьцю апісаў у „Дняўніку“, як яму здаўся ўночы ў стадоле нейкі агністы чалавек. Ен кажа, што чалавека таго відзела і шляхцянка, як прылятаў да гаспадарскае дачкі.

Еўлашэўскі паказаў у „Дняўніку“ свой патрыатызм: беларускае аўтор усюды вызначаець ад польскага. Ен падчырківае, што ў эпоху першага безкаралеўя палякі баяліся, „кабы се Літва з Маскоўскім не паразумела“. Крыштофа Радзівіла лічыць „стлупам панства Літоўскага“. З пыхаю зазначаець, што на сойме 1578 г. „маршалковаў межы пасламі наш ліцьвін—князь Лукаш Болька-Сьвірскі“. Ен надта шануець паноў Хадкевічаў і пішаць аб беларускіх князёх Слуцкіх, Радзівілах, дае матар'ял аб Філоне Кміце, Сапегах і іншых. Мова Еўлашэўскага значна церпіць ад пальшчызны, бо ён доўга жыў у Варшаве і наагул усё жыцьцё меў справы з рознымі вяльможнымі панамі, якія гаварылі ўжо папольску, а не пабеларуску.


„Прамову“, зьвязаную з імям кашталяна смаленскага Івана Мялешкі, знайшлі ў бібліатэцы Храбтовічаў у Шчорсах. Яе быццам-то казаў Мялешка перад адчыненьнем сойму ў Варшаве ў 1589 годзе пры каралі Жыгімонту Трэцім. Крытыкі „Прамовы“ уважаюць, аднак, што ня мог яе казаць кашталян перад каралём і соймам, што калі ён і казаў, дык што-небудзь іншае, а гэткую «Прамову» злажыў нейкі беларускі гумарыста. Каб дапнуць сваіх літэратурна-грамадзянскіх цэляў, аўтор „Прамовы“ зьвязаў яе з імям вядомага кашталяна. Аднак, значаньне „Прамовы“ ад гэтага ня меншыцца.