Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нецў Арол, дзе беларус-аптэкар Жывапісцаў († 1919 г.) намовіў яго паступаць ў унівэрсітэт Шаняўскага, дэкляруючы грашавую падмогу. Поэт згодзіўся і ў кастрычніку быў ужо ў Маскве студэнтам. Там 23 студня 1916 г. пабраўся з Уладыславай Станкевічанкай, быўшай раней у Вільні вучыцелькаю і грамадзскай працаўніцай. Цераз колькі месяцаў ён, як вайсковы павінны, пайшоў у 16 дарожны адрад пад начальства жончынага брата Станкевіча. Работа была невялікая і найболей у Менску, а з чэрвеня 1916 г. адрад перавялі ў Полацак. Там застала рэволюцыя. У лістападзе 1917 г. яго і жонку, як машыністку, перавялі ў Смаленск. Цяжка жылося ім там пасьля ліквідацыі адрада, у часе бальшавіцкага ладу жыцьця. Поэт быў раз‘язным агентам комісарыята харчоў, езьдзіў купляць жыта ў глушы Смаленшчыны, Магілеўшчыны і ў іншых губэрнях. Прыехаўшы з аднэй камандзіроўкі, цяжка захварэў на крываўку і ледзь не памёр. Перад новым, 1920 годам, на вялікую радасьць, Луцэвічам удалося пераехаць у Менск. Там Купала заняў пасаду бібліатэкара пры адчыненым бальшавікамі Беларускім Народным Доме і працаваў аж да прыходу польскіх легіонаў. У канцы года ён хварэў на апэндыцыт і быў пры сьмерці.

Літэратура Купалы. Першы яго выступ у беларускай літэратуры быў 15-га мая 1905 года, калі ў менскай расейскай газэце „Сҍверо-Западный Край“ надрукавалі яго верш „Мужык“. Купале йшоў тады 23-ці год. Патым выданьні яго твораў ішлі такім чародам: 1) „Жалейка“ (1908 г.)—зборнік вершаў ад 1905 года; 2) „Гусьляр“ (1910 г.), зборнік пазьнейшых, лепш апрацаваных вершаў; 3) поэма „Адвечная песьня“ (1910 г.), напісаная ўлетку 1908 г.; 4) поэма „Сон на кургане“ (1913 г.), напісаная ўлетку 1910 года; 5) драма „Паўлінка“ (1913 г.), напісаная ў 1912 годзе; б) „Шляхам жыцьця“ (1913 г.)—зборнік вершаў за 1910—1913 г.г.; 7) драма „Раскіданае гняздо“ (1919 г.), напісавая ў 1913 г. Апрача таго, шмат лірычных вершаў напісаў Купала за 1914—1915 г. г. (зьмешчавых у „Нашай Ніве“ і др. выданьнях) і даволі многа у 1918—1919 г. г. ў Смаленску (друкуюцца ў „Беларусі“). Ў часе вайны ў 1916—1917 гадох поэт блізка таго ня пісаў зусім. Вершы Купалы перакладаліся на мову маскоўскую, польскую, украінскую, нямецкую, чэшскую і інш. З маскоўскіх поэтаў яго перакладалі В. Брюсаў, А. Корынфскі, Белавусаў, Нячаеў і др. „А хто там ідзе“ пераклаў у сваёй брошурцы М. Горкі.

Лірыка Купалы. І гэты наш поэт па характару свайго таленту—пераважна лірык і індывідуаліста. У лірыцы