Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кі ў поэзіі Я. Коласа. У ёй аўтор паказаў сваю здольнасьць, поэта-эпіка ўва ўсей велічы (хоць тут надта многа і лірыкі). Малюнкі „Раніцы ў нядзельку,“ ахопленыя вялікай аўторскай любоўю да іх, стаяць уваччу з нязвычайнай яснасьцю. Так і пахне аладкамі, так і выяўляецца, як дзядзька моліцца па дарозе і б‘ець сябе кулаком у грудзі, а потым гамоніць з малымі. Дух таго, што апісана, захован тут у кожным меткім слове, у кожнай прыказцы. Краскі малюнку нязвычайна густы й сакавіты. Апісаньні па сваёй сіле стаяць побач з вялікімі творамі, як „Евгеній ОнҍгинъА. Пушкіна і „Pan TadeuszА. Міцкевіча. „Лясьнікова пасада“ апісана з той-жа поэтычнай магутнасьцю. У самых звычайных рэчах поэт знайшоў хараство і пабеларуску паказаў яго з вялікім мастацтвам; у гэтым і ёсьць асаблівая цэннасьць з „Новай зямлі“. З якой прынаднасьцю гайдаецца каласок у зацішку, выгукаючы ў нас бязконцы чарод уяўленьняў „зацішку“ Беларусі! „За сталом“ паказуець псыхолёгію беларусаў-сялян, іх моцны зьвязак з зямлёю. Повесьць „Новая зямля“—адзін з лепшых твораў нашай эпічнай поэзіі. Гэта твор ня толькі ў беларускай мове, але папраўдзе беларускі. Галоўная загана яго—незакончанасьць і нявыразнасьць аднэй агульнай ідэі. Тэхніка верша стаіць дужа, высака.

Вершаваныя легенды і наагул перайманьні народнай творчасьці („Як Янка забагацеў“, „Прапаў чалавек,“ „Паслушная жонка“ і інш.) нічым асаблівым ў эпосе Я. Коласа не вызначаюцца. Найлепей напісана апавяданьне „Прапаў чалавек“ (1911 г., менскі вастрог). Наіўна-містычная вера сялян у таёмныя сілы, увасабленьне імі ракі Нёмна за нешта жывое, маючае сваю душу, свае думкі, выказана тут вельмі добра. „Паслушчая жонка“ (з народных гутарак)—бойкае, з народчым гумарам апавяданьне.

Казкі жыцьця“. Пад такім агульным назовам пішаць Т. Гушча алегорыі-казкі), каторыя складаюць асобную, дужа орыгінальную галіну яго творчасьці. . Дзьве алегорыі ёсьць у „Родных зьявах“ („Зло—не заўсёды зло“, „Казкі жыцьця“), а другія ад часу да часу зьяўляліся пасьля 1914 года ў беларускіх часопісях Матар‘ялам для яго алегорый ідуць розныя прыгоды з жыцьця натуры, асабліва з леса. І ў алегорыях знаходзім мотыў нацыянальны („Хмарка“) і соцыяльны („Гняздо восаў“), Хоць даволі часта яны чапаюць агульна-людзкія пытаньні („Даль“). Алегорыі Т. Гушчы вызначаюцца поэтычнасьцю, абразнасьцю і глыбінёю думкі. Напісаны яны простай, вельмі прыгожай моваю, Сярод эпічных твораў пісьменьніка яны ўступаюць толькі „Новай зямлі“ дзеля адсутнасьці ў іх элементаў тыпова - беларускіх.