Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стай лірыцы „Думкі ў дарозе“, пастаўленай як-бы замест прадмовы да „Родных зьяў“, мы відзім поўную гармонію двух важнейшых мотываў навейшае беларускае літэратуры. „О, мой родны край! хмурна пазіраеш ты з сіняга туману“…—кажа поэт, а ў канцы смуціцца так: „Толькі нудныя песьні твае, беларус, хапаюць за сэрца, жалобяць душу, туманяць вочы сьлязьмі, плачуць і стогнуць“… Але тут ён часьцей пяець аб соцыяльнай бядзе беларуса. Ен кажа: „А поруч з убогімі людзкімі будынкамі ўпёрліся ў неба панскія палацы“. Ен аб гэтым спамінаець колькі раз: „О, мой родны край! Поруч з галітвою ходзіць роскаш і багацьце; разам з людзкімі сьлёзамі мяшаюцца панскія вальцы, льлюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны“. Нацыянальны мотыў творчасьці поэта лепей выказаўся ў лірычнай казцы „Дудар“—першай яго друкаванай прозаю рэчы („Наш. Нів.“, № 4 за 1906 г.). Гэта выдатная лірыка па сіле натхненьня і глыбіне нацыянальнага пачуцьця. Любоў да роднага краю і соцыяльнае нездаваленьне адбілісь таксама амаль ня ў кожным лірычным вершы песьняра (гл. „Песьні жальбы“).

Творыць Міцкевіч, як здаровы, нормальны чалавек, сын дужога духоўна беларускага мужыка, дык і абразы ўзгадаваўшага яго кутка бацькаўшчыны стаяць у яго песьнях, як жывыя, натуральныя, верныя, з вялікай пеўнасьцю адмаляваныя; здаецца, быццам пяець аб гэтых абразох сам беларускі мужык, пяе на свой просты кожнаму зразумелы спосаб. Але пясьняр надта засмучоны ад цяжкой беларускай долі, дык і родныя абразы ў яго песьнях „закрыты смагаю“, агорнуты маркотаю настрою, тону, гукаў і красак. Гэта, з аднаго боку, добра, бо хараство беларускай прыроды ляжыць якраз у той далікатнай колернай мяккасьці і поэтычнай засмучонасьці. З другога боку, лішак смуткаваньня ў пясьнярскім настроі можаць здацца чытаньніку нуднай аднаабразнасьцю, а напружанаму энэргіяй беларусу - адраджэнцу—недазволенай хліпясьлівасьцю песьняра і аднабокасьцю яго маляваньня. Думкі, якія прыходзяць з уяўленьнем родных абразоў, томяць яму грудзі, раняць сэрца, яны ніколі не даюць яму спакою, ад іх плачаць пясьняр горка, хоць і бяз сьлёз; яны невясёлыя, засмучоныя, роем круцяцца, і кладуцца на душу туманам. Лягчэй бывае поэту ў вясну, калі ён радуецца, што „ад болю ачуняла наша родная зямля“, ікажа, што цяпер лёгка бяз конца“ і весялей б‘ецца сэрца. На веснавым полі любіць ён усё: прывольле, „вузкія стужкі мужыцкіх палос“, старыя грушы і зялёныя межы, „дарогі, што ляглі між гор“. Любіць пазіраць, „як ветрык