Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у 1913 г. М. Багдановіч,—дарма што Ядвігін Ш. пішаць ня вершам, а прозаю, Невялічкія творы яго ўсягды намагаюцца, як праўдзівыя байкі, даць паўчэньне, або ацаніць якое-небудзь жыцьцёвае зьявішча. Ен ня проста апавядае, а хоча заўсягды нешта яшчэ давясьці і растлумачыць. Як кроўны баечнік, Ядвігін Ш. дужа ўпадабаў алегорыю, і ахвотна заместа людзей апісывае птушак і зьвяроў, на каторых знаецца дужа добра. Любоўна малюець ён іх фігуркі, умела адмячае розныя цікавыя драбніцы іх жыцьця або звычаеў, і з-пад яго пяра праз гэта ўстаюць, як жывыя, постаці зьвяроў і птушак, каторыя розьняцца між сабою ня менш, як постаці людзей. Урэшце трэба згадаць і аб ласкавым гумары, які ажыўляе блізка што кожную строку Ядвігіна Ш., а іншы раз, зрабіўшыся боле войстрым, набліжаець яго да такіх пісьменьнікаў, як Шчэдрын і Горкі ў Расеі (маю на ўвазе, ведама, іх казкі) або Леманьскі ў Польшчы. Жывасьць ёмкай беларускай мовы; прыказкі і меткія слоўцы, каторыя тут якраз да рэчы—усё гэта яшчэ больш павялічывае вартасьць апавяданьняў-баек Ядвігіна Ш. Ведама, што байка скрозь даўно ўжо падупадае, але ў яго творах яна ізноў закрасавала сьвежым цьветам. Няма спрэчкі, што ў асобе Ядвігіна Ш. мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоў, да таго-ж вельмі блізка стаўшага да творчасьці самаго народу“.

Зьмест разгледжанай творчасьці Ядвігіна Ш. даволі розны. Тут мы знаходзім байкі з агульна-людзкім элементам („Вясельле“, „Павук“, „Гадунец“, „Сіло“, „Сакатушка“ і інш.), Пераробка „Рабы“, мастацкае апісаньне жыцьця завадзкога парсюка Рабога — яркая сатыра на людзкое хамства. „Падласенькі“—сатыра на тых беларускіх інтэлігентаў, каторыя вучыліся на астатні бацькаўскі грош, а пасьля рабіліся вырадкамі. „Важная фіга“ — сатыра на зьвяглівых сьвякрух. „Суд“—сатыра на нашы суды і судзьдзяў; судзьдзя-немец ня ўмеў разгаварыцца пабеларуску: Самае важнае ў аўтора „Важнай фігі“ і „Суда,“ аднак, ня столькі тое, каб абсьмяяць заганы жыцьця, сколькі тое, каб пасьмяшыць чытаньніка; гэта ёсьць адгалос шляхоцкага сьветагляду ў літэратуры, каторы найвыразьней адбіўся ў невялічкім жарціку „З маленькім білецікам“, а болей-меней і ў другіх перайманьнях беларускіх і міжнародных фацэтных сюжэтаў („Пазыка“, „Заморскі зьвер“, „Вучоны бык“ і інш.). „З маленькім білецікам“ — крайняе апавяданьне з цыклю сьмяхотных пераказаў-монолёгаў, знайшоўшых найлепшага прыхільніка ў А. Пшчолцы і з асаблівай стараннасьцю выкарастаных А. Паўловічам. У другіх выпадках нацыянальны характар