Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цётка.
(† 1916 г.).

А. Цётка.


А. Цётка.

Біаграфічны матар‘ял. Пад псэўданімам Цёткі пісала і пад такім-жа партыйным празваньнем працавала сярод работнікаў у Вільні Алёізія Кейрыс, дзявочая фамілія каторай—Пашкевічанка. Арадзілася яна ў сялянскай сям'і ў Лідчыне. Саматугам, без вялікай помачы ад бацькоў, здолела вучыцца, скончыла гімназію (ў Вільні) і здабыла вышэйшую адукацыю. У 1904 годзе ўзялася Цётка за грамадзкую працу ў Вільні і адразу паказала: свае арганізатарскія здольнасьці, пачаўшы зьбіраць беларускіх работнікаў у Беларускую Соцыялістычную Грамаду. У 1904 — 1905 гадох Цётку можна было відзець на ўсіх вялікіх работніцкіх сходах; а калі настаў час вялікіх публічных мітынгаў, яна выступала ўсюдых, будзячы агульнае спагаданьне сваімі шчырымі і гарачымі беларускімі прамовамі. У часе сваёй нядоўгай працы ў новавілейскай бальніцы, яна была ў самым цэнтры работніцкіх арганізацый Нова-Вілейска, дзе паказала асаблівую энэргію. Калі пачала выхадзіць „Наша Доля“, Цётка аддала ёй свае літэратурныя здольнасьці. За тую работу пацягнулі яе пад суд, дык яна ўцякла заграніцу, у Львоў, там слухала лекцыі на гісторыка-філёлёгічным аддзеле і працавала над беларускімі бэтлейкамі, якія выбрала сабе тэмай для доктарату. Пабраўшыся з інжынэрам-ліцьвіном Кейрысам і так зьмяніўшы фамілію, вярнулась на Беларусь і ўзноў завінулася ў Вільні ля грамадзкай працы, глаўным чынам, на школьнай і тэатральнай ніве. Нейкі час жыла Цётка ў Пецярбурзе,