Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэты схоплен і запісан правільна, адылі няма пры гэтым разгадкі яго, што ў Багушэвіча ўжо раней было. Есьць у Пшчолкі, хоць слабая, спроба паказаць новага чалавека („Дзяды“), як Ягор, каторы „пашоў па зарабатках і ад пастаноў бацькаўскіх адбіўся“; Ягор ужо ня ймець веры, каб па зямлі хадзілі нябожчыкі дзяды, ён забараняе, наўпрэкі звычаю, даваць гарэлкі малому дзіцёнку, мову сваю наварачывае памаскоўску і г. д. Ёсьць ў Пшчолкі орыгінальная фотографія самародка-пяюна. з беларускай мужыцкай сфэры („Флор з Дубаўкі“), каторая спораджае веру ў народ. Есьць у яго странічкі з цяжкога жыцьця народнага вучыцеля і войстрая ганьба на п‘янае сельскае начальства. Соцыяльныя жаданьні самаго пісьменьніка мы відзім болей-меней у яго „Навагоднім сьне“—ня вельмі літэратурнай, але-ж яркай ілюстрацыяй супярэчнасьці між лятуценьнем і жыцьцём. Жаданьні гэтыя—чыста - народніцкія з дадаткам некаторай незразумелай у Пшчолкі крайнасьці (карыстаньне зямлёй комунальнае) і сьмяхотнай вузкасьці (ніхто ня курыць, бо за табаку штрафуюць).

Спрабаваў пісаць Пшчолка і вершы („Чараўніца“, 1907 г.), але спробы літэратурнага пасьпеху ня мелі. Есьць у яго і камэдыя-опэрэтка, музыку да якой напісаў яго віленскі прыяцель, вучыцель Вячаслаў Багдановіч, родам таксама з Лепельшчыны.

Значаньне Пшчолкі ў гісторыі беларускай літэратуры было дагэтуль надта невялічкім. Кнігі яго былі пашыраны сярод масквафільскай і несьвядомай беларускай інтэлігенцыі, з рахубай на каторую Пшчолка зумысьля і прыбліжаў беларускую мову да маскоўскай. У такім выглядзе яны маглі толькі пашкодзіць адраджэньню бацькаўшчыны ў посьле-багушэвіцкі час, што на практыцы і было. Творы Пшчолкі, як і сам здольны пісьменьнік, былі яшчэ добраю заслонкаю для ганебнай справы ворагаў беларускага народа, і яго адраджэньня. Літэратурная цана Пшчолкі, можа быць, з часам і здабудзець належнае значаньне, калі творы яго увідзяць сьвет у чыста-беларускай вопратцы.


М. Косіч прыметна ў беларускай літэратуры, як першая прадстаўніца жанчын і пясьнярка з усходня-паўдзённых узьмежкаў Беларусі. Магчыма, што на родную ніву прыйшла яна з чужога маскоўскага поля пад уплывам і прыкладам украінскіх пісьменьнікаў, у блізкім суседзтве з каторымі жыла. З яе беларускай літэратуры вядома этнографічная работа.