Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларускага грамадзянства, а толькі для часткі яго, той касты, што ўмела чытаць і мела за што хадзіць у тэатры. Для цяперашняга беларускага грамадзянства „Залёты“ ёсьць ні болей ні меней як сумны успамін тых часоў, калі людзі думалі і верылі, што ў адных станаў белая косьць у целе, а ў другіх — чорная. Былі „залёты“ пакляпаць мужычка белай рукой па зморшчаным твары ды паказаць яму, як гэта нягодна выбівацца з мужыкоў у паны“.

Лірыка Марцінкевіча.

Шмат дробных лірычных вершаў было ў Марцінкевіча, але некаторыя пагінулі, некаторыя захованы ў рукапісах і, можа быць, абы-дзе ляжаць забытыя, і толькі зусім малая частка іх трапіла ў друк. Сярод такіх ёсьць.

Павіншаваньне войта Навума ў дзень імянін панны W. S.“ (1854 г.), дзе аўтор сьпісаўшы розныя пажаданьні, між іншым кажа імяніньніцы: „Пацехай будзь у старасьці бацьком, а маткай роднай сваім мужычком“. Верш напісан з жартамі і ахоплен вясёлым гумарам.

Верш Навума Прыгаворкі на прыезд да места Менска А. Контскага, У. Сыракомлі і С. Манюшкі“ (1856 г.). І гэты верш напісан падобна да папярэдняга, але з большай паважнасьцю. Ен маець тое значаньне, што сьведчыць аб славянафільстве Марцінкевіча, у каторым пісьменьнік знахадзіў несьвядомы выхад для захаваных пад польскасьцю пачаткаў свайго беларускага нацыянальнага чуцьця. Аўтор каска: „І нашая ніва вялікімі дударамі уздаволь шчасьліва“.

Вясна, голад, перапала“… (1860 г.). Гэты верш, як кажуць, захаваўся ў рукапісе самаго Марцінкевіча, але без яго подпісу, а мяркуючы па зьместу і па тэхніцы верша, трудна сказаць з пеўнасьцю, што ён належыць аўторству Марцінкевіча. Верш гэты стаіць у некаторай дзіўной супярэчнасьці з іншымі творамі песьняра і з яго паўсёдным сьветаглядам. Можна думаць, што твор гэты ёсьць частка якой- небудзь анонімнай „мужыцкай гутаркі“, хадзіўшай у народзе (падобна „Гутарцы Данілы з Сьцяпанам“ П. Бахрыма) і трапіўшай у рукі Марцінкевічу, каторы ў зьвязку з перажываным пяродаднем скасаваньня паншчыны выправіў яго на свой лад і пусьціў ізноў у ход без свайго подпісу. А можа і сам аўтор-пан напісаў яго пад якім-небудзь вялікім ўражаньнем, калі на мамэнт адчуў, што спакойная дыдактычнасьць яго твораў нікаліва не парушыць паноў, каб памаглі няшчаснаму народу, што ратунак можа быць толькі пасьля скасаваньня паншчыны. Можна і не знахадзіць тут