Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У яго „кнут ў жмені аж трашчыць“, ён любіць „бразнуць аплявуху“ і „адвесіць сотні дзьве розак“. Ен пагражае „так задаць нагаём“, што і „з здароўем ня відацца“, а „хаму“-войту загадуе: „У карк шэльмаў тых гані!“ Сялян ён дужа брыдка лаець, пані ён нагла маніць, дзяўчат сялянскіх зводзіць. Ен трус, баіцца адкрытага змаганьня і пускаецца на самы подлы спосаб паквітаваньня. Папаўшыся ў набор, ён прыкідаецца сухотнікам і даець подкуп доктару. Навет выгляд гэтага чалавека ня можа выклікаць ні ў кога сымпатыі: са страху ён млеець, а ў злосьці страшна крывіць губы, вочы яго наліваюцца крывёю, а рыжыя вусы паднімаюцца шчэцьцю.

Гапон. — Абраз Гапона найлепей выйшаў там, дзе апісуюцца тыповыя азнакі мужыцкага сына-дзяцюка. А ў тое, што Гапону пашчасьціла за пяць гадоў быцьця ў войску выйці на афіцэра, у гэта ня ймецца веры. Абраз Гапона створан з меншай дозай сантыментальнай чуласьці, чымся абраз Кацярынкі, дзеля таго ён выйшаў болей мастацкім. Ен меней ідэалізаваны. Скокі Гапона (ў першай песьні) выдаюць у ім здаровага, жыцьцярадаснага дзяцюка, каторы з усім пылам аддаецца весялосьці. Ен вельмі сьмелая, хоць і простая натура, адзін бароніцца з калом у руках ад груда людзей і рэжаць аканому праўду ў вочы. Ен шчыра і цьвёрда любіць каханую дзяўчыну. Ен не адракаецца ад свайго роднага, і „мужыцкім абычаем“ спраўляе вясельле, хоць стаў панам, „чыноў дажыўся“.

Кацярынка. — Абраз Кацярынкі рыторычны, павярхоўна апісаны; мы болыш ведаем аб яе выглядзе, чымся аб яе душы. Яе духоўныя вартасьці паказаны чытаньніку на веру, яны помала разглядаюцца, ў зьвязку з агульным ходам повесьці. Як абраз сантыментальны, Кацярынка ня можа быць пеўным мастацкім тыпам беларускай сялянскай дзяўчыны з часоў паншчыны. Кацярынка дужа прыгожая, добра скачаць і пяець. Яна верна любіць Гапона і даець аканому добрую адпаведзь. Яна пабожна, прывязана да роднага, цьвёрда ў каханьні і прыязьні, цярпліва ў няшчасьці. Сярод добрых прыметаў, якімі так шчодра надарыў яе аўтор, мала, аднак, якія можна з пеўнасьцю прыняць за нацыянальна-беларускія, і ў гэтым хаваецца загана творчасьці Марцінкевіча. Як узгадавалась Кацярынка, аб тым сказана толькі пара слоў, дык няведама, як і з чаго разьвілісь яе добрыя прыметы, асабліва тыповыя і нацыянальныя.

Бацькі: Мірон і Усьціньня і Грыпіна апісаны кароценька, але ўдачна, з пеўнасьцю, што гэта — старыя беларускія бацькі.