Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з іх для разьвіцьця свае творчасьці Баршчэўскі ня меў. На лета ён пакідаў сталіцу і пехатою ішоў дамоў, на Беларусь. З ім, у шапцы, былі яго сшыткі. Тут найбольш гасьцяваў ён у свайго дзядзькі Завальні, тыповага шляхціца-беларуса. Заўсёды зьбіраў ён ля сябе кунпанію ахвотнікаў паслухаць і пераказаць цікаўную гісторыйку ці жарцік, у якіх адбіваліся, як у люстры, тутэйшыя людцы, іхныя пагляды і звычаі і розныя забабоны і прыхамаці. Пазьней Баршчэўскі жыў на Валыні, дзе і памёр.

Ян Баршчэускі.


Ян Баршчэускі.

Творы Я. Баршчэўскага. Пісаў Баршчэўскі, як і ўсе нашы шляхоцкія, ці польска-беларускія пісьменьнікі, папольску і пабеларуску. Сваю друкаваную літэратурную дзеяльнасьць пачаў выданьнем пэрыадычнага зборніка „Niezabudka“, каторы выхадзіў ад 1840 г. да 1844 г. Выйшла чатыры томы. Баршчэўскі спачатку пісаў вершаваныя баляды з народнага жыцьця і старадаўных пераказаў, а патым напісаў шмат апавяданьняў. У 1844—46 гг. у Пецярбурзе выйшаў збор твораў Я. Баршчэўскага ў 4-х томах з прадмовай, у каторай зрабіў агляд беларускай літэратуры крытык Р. Падбярэскі. Збор твораў меў агульны назоў: „Szlachcic Zawalnia czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach“ (Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданьнях). Уся гэтая літэратура напісана папольску, толькі з вялікімі беларускімі ўстаўкамі. Творы-ж яго, пісаныя пабеларуску, ня былі друкованы, дык у большасьці пагінулі.