Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І. СТАРАДАЎНАЕ ПІСЬМЕНСТВА.


Царкоўна-славяншчына.

(10—11—12 век).

Гістарычнае дзяленьне беларускае літэратуры. Беларускую літэратуру можна падзяліць на старадаўную (ад прыняцьця хрысьціянскай веры да 19-га сталецьця), новую (19-е сталецьце да 80-х гадоў) і навейшую (ад 80-х гадоў 19-га сталецьця да нашых дзён).

Старадаўнае пісьменства маець ў сваім разьвіцьці царкоўна-славяншчыну (10—11—12 век), падгатаваўчую пару (13—14—15 век), залатую пару (16 век), сход (17 век) і поўны заняпад (18 век).

Беларуская нацыя і яе мова. Беларускі народ утварыўся з трох родных славянскіх пляменьняў: крывічоў, дрыгвічоў і радзімічаў. Гэтыя пляменьні ўжо ў спрадвечны час ня розьніліся між сабою ані моваю, ані правам сваім, ані рэлігійнымі звычаямі, — але ўсім тым надта розьніліся ад пляменьняў, з якіх утварыліся маскоўскі і ўкраінскі народы. Зьбліжэньне беларускіх пляменьняў асабліва ўзрасло за ўдзельна-вечавое жыцьцё, але зусім зьліліся яны ў адзін беларускі народ за 13 і 14 век. Цяперашняя беларуская мова разьвілася паступова і гістарычна з мовы крывічоў, дрыгвічоў і радзімічаў.

Царкоўна-славянская мова. У часе вялізнага пераходу народаў частка прыпяцкіх дрыгвічоў пайшла на паўдзён, прабілася на Балканы і асела навакол места Салонік. Грэцкія пісьменьнікі называлі гэтых дрыгвічоў другувітамі; яны пісалі, быццам другувіцкае племя ўжо ў 7-ым