Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даліся навукі найболей палатыні, але таксама паславянску і пагрэцку; беларуская-ж мова была толькі, як навука. Падручнікі укладаліся па тых аўторытэтах. Важеейшыя навукі ў школах былі такія: граматыка, рыторыка і піітыка, філёзофія, багаслоўская навука. Вучыцялі называліся дыдаскаламі, а вучні старэйшых дзьвюх клясаў — спудэямі. Па клясах вучні называліся: граматыкамі, рыторамі, філёзофамі і багасловамі. Схолястыка надавала асабліва важнае значаньне дыалектыцы, як мастацтву сьпірацца, дыспутаваць. Часта бывалі дыспуты ў школах і за школамі, дзе сьпіраньнікі дахадзілі дасканальства. Але важна было не разьвязаць пытаньне, а пабіць супраціўніка сваёю цямнасьцю ў сьвятых кнігах і розных аўторытэтах. Вучні брацкіх школ вучыліся пісаць казаньні, віршы і школьныя і духоўныя драмы. З брацкіх школ і выйшлі больш вядомыя дагэтуль беларускія пісьменьнікі новага схолястычнага кірунку. У літэратуры 17-га сталецьця яны стварылі першую пару, так званую пару брацкіх школ.

1. У першую пару, як час самага войстрага змаганьня, і дзякуючы езуітам, якія прынясьлі з сабою полеміку і пропаганду, вельмі разьвілася ў нас літэратура полемічная, пісаньне памфлетаў рэлігійных і палітычных. З разьвіцьцем полемічных твораў закрасавала і казаньне. Апрача таго, шмат хто пачаў займацца вершатворствам. З таго часу многа дайшло да нас літэратурных назоваў і пісьменьіцкіх іменьняў, але вялікая частка іх маець значаньне ня столькі ў гісторыі літэратуры, сколькі ў гісторыі цэркваў на Беларусі.

Полемічная літэратура. Аўторы - полемісты пісалі не для хараства слова і даволі часта не пабеларуску. Праўда, некаторыя іх творы вызначаюцца дужа чыстай і прыгожай беларускай мовай. Наша полемічная літэратура маець цяпер, глаўным чынам, філёлёгічную цану ды цікаўна, як матар’ял для гісторыі нацыянальна - рэлігійнага змаганьня. Полемічная літэратура дужа вялікая, аўтораў шмат.

Мялеці Сматрыцкі — тыповы прадстаўнік свайго часу, спачатку праваслаўны, потым уніят, вельмі вучоны беларускі дзеяч (родам украінец), выдатнейшы публіцыст-полеміста, філёлёг, аўтор патрыатычнага „Плачу“ і інш. Пісаў пабеларуску, папольску, палацінску, пацаркоўна-славянеку.

Магутным змаганьнікам з уніятамі быў Стэфан Зізані (брат Лаўрэнція, а іх фамілія — Тустаноўскія). Ен казаў і пісаў вельмі войстра і не шкадаваў сваіх супраціўнікаў. Некалькі разоў мусіў уцякаць з Вільні за свае казаньні і полемічныя творы.