Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пацягнуць за сабою і свой прыгонны народ, паны і біскупы, большасьць каторых была таксама з паноў, прысталі ў 1596 годзе на Берасьцейскую царкоўную ўнію з рымскім касьцёлам. Магчыма, што сярод ідэйных уніятаў былі і такія людзі, каторыя відзелі ў уніі карысьць для нацыянальнай беларускай справы, відзелі ў ёй спосаб захаваць сваю самабытнасьць у заходнім лацінскім моры, ня шукаючы ратунку ў аднавернай, але злосніцкай Маскоўшчыне. Унія гэта істнавала 243 гады і зрабілася агульнай, нацыянальнай беларускай верай, але заведзена была яна, як патым і скасавана, з вялікім гвалтам, проці волі народа. У канцы залатой пары нашай літэратуры настаў, такім чынам, цяжкі час войстрага рэлігійнага і нацыянальнага змаганьня, на каторае марнаваліся ўсе лепшыя сілы беларускай творчасьці.

Заняпад літэратурнай мовы. На пачатку 17-га сталецьця наша офіцыяльная кніжная мова значна аддалілася ад народнай. Часта адступаў ад народнай мовы літэратурны сінтаксіс, а яшчэ далей адсунуўся літэратурны слоўнік, асабліва ў перакладаных творах. Беларускія полемісты і багасловы, ня толькі уніяты, але і праваслаўныя, каб найшырэй распаўсюдзіць свае творы, асабліва сярод станаў лаціна-польскіх ці закранутых польскім чарваточыньнем, часта пісалі цяпер свае творы папольску, а потым занасілі польскія словы і звароты мовы ў сваю літэратурную мову. Палажэньне ў школе беларускай мовы было добрае толькі ў школах уніяцкіх. У праваслаўных-жа брацкіх школах вучыліся ёй мала-дзе, а часам дык забаранялі вучням гаварыць на лекцыях „папросту“, а вымагалі славянскай размовы. Уніяты, наадварот, мелі яе ў школах за грунтоўную. Віленская уніяцкая конгрэгацыя 1636 г. на сваёй 15-й сэсіі загадала, каб манахі мелі казаньні пабеларуску, — вось жа трэ’ было ім вучыцца гэтай мовы ў школах. Тымчасам наш палітычны і культурны заняпад цягнуў к таму, што з другое палавіны 17-га сталецьця наша мова пачынае траціць места ў навуцы, законах, судох, адміністрацыйных установах і інш. на карысьць лацінскай і польскай мовы. Гэта была для яе загуба, як для мовы літэратурна-нацыянальнай. Аднак, мець ролю літэратурнай і офіцыяльнай мовы ёй прышлося доўга, аж пакуль яе ня выціснула з судова-адміністрацыйнай практыкі польская мова, што было зацьверджана дэкрэтам 1697 года. У іншым ўжытку наша старадаўная кніжная мова істнавала і далей, аж да канца 18-га веку. Аслабіла кніжную мову і яе украінізацыя, каторая адбылася таксама ў другой палавіне 17-га сталецьця, посьле таго, як культурны асяродак праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў перанёсься з беларускай