Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Польска квітнець лацізнаю.
Літва квітнець русчызнаю;
Бяз той у Польшчы не прабудзеш;
Бяз сей у Ліцьве блазнам будзеш;
Той лаціна язык даець,
Та бяз русі не вытрваець.
Ведзь-жа юж, Русь, іж тва хвала
Па усім сьвеце юж дайзрала;
Весяліся-ж ты, русіне,
Тва слава нікгды ня згіне!

То-ж была яшчэ пара бліскучага ўваччу разьвіцьця нашага слова, і сучасьнікі ня відзелі, што пачаўся сход… І дапраўды, — цяпер таксама зьяўляліся пісьменьнікі, друкавалася шмат кніжок, літэратура жыла. Хіба толькі новы, полемічны тон яе даваў права сказаць аб нейкім пераломе. Тымчасам, гэтая пара была няпрыкметным пачаткам страшнога, мёртвага заняпаду нацыянальна-беларускай духоўнасьці.

Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.


Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.


Сход.

(17 век).

Палітычны і культурны заняпад. З часоў уніі нашага гаспадарства з Польшчаю, на якую прыстаў у 1385 г. Ягайла, мы яшчэ ня трацілі свае незалежнасьці; на пагляд нашых прашчураў гэта быў палітычны хаўрус. Каталіцтва, каторае зьявілася пасьля гэтага на беларускай тэрыторыі больш-менш прыкметна, хоць і нясло з сабою чужаземны польскі дух, але нясло так, што зусім не пагражала устоям самабытна-беларускай культуры. Польскія ўплывы