Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і выпраўленьню кніг, трэба было і рабіць карэкту, і пільнаваць за работай складальнікаў, а можа і самому складаць. Ня гледзячы на гэта, кнігі, друкаваныя Скарынаю, выгля даюць і з друкарскага боку надта хораша. Літэры рознай вялічыні, прыгожа зробленыя. Шмат заставак, як вялікіх (з людзьмі), так і малых, віньетак, завіточкаў, канчаткаў і розных іншых прыкрас. Дужа часта трапляецца бычыная галава з крыжам між рагоў. Пры аднэй кнізе ёсьць і партрэт самаго Скарыны. Па хараству друка выданьні Скарыны стаяць вышэй за ранейшыя славянскія (чэшскія) і сучасныя ім венецыянскія, лепей і за нямецкія. Рысункі і шрыфт для кніг рысаваў сам доктар Скарына.

Апостал Ф. Скарыны.


Апостал Ф. Скарыны.

Пашырэньне кніг Скарыны. Кнігі Скарыны спачатку былі прыняты добра, а калі загарэлася рэлігійнае змаганьне, праваслаўнае духавенства пачало глядзець на іх дужа няпрыхільна — з тае прычыны, што яны быццам мелі на сабе ўплыў і адбітак каталіцызму. Дык ня дзіва, што ў нас і асабліва ў Маскоўшчыне, у часе расколу, многа было зьнішчана даражэнных памятак пісьменства, — маглі быць зьнішчаны і кнігі Скарыны. Яго Біблію зналі далёка пазамежжу Беларусі, а ў 1575 годзе ў Галіцыі яе пераклалі на ўкраінскую мову. Цяпер кнігі Скарыны лічацца вялікай бібліагра-