Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палітычна-літэратурны месячнік пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага (выйшаў адзін нумар за кастрычнік). 23) „Krynica“ (Пецярбург, Менск, Вільня, 1918-1920 г. г), хрысьціянская тыднёвая газэта, цяпер выходзіць пад кіраўніцтвам ксяндза А. Станкевіча, вядомага беларускага дзеяча, вельмі здольнага публіцысты і лепшага беларускага прамоўцы. 24) „Бѣлоруское эхо“ (Кіеў, 1918 г.) — вялікая тыднёвая газэта з літэратурным аддзелам на беларускай мове. 25) „Чырвоны шлях“ (Пецярбург, 1918 г.) — бальшавіцкі журнал. 26) „Весткі“ (Менск, 1919 г.), офіцыяльны орган беларускага бальшавіцкага ўраду. 27) „Грамадзянін“ (Вільня, 1919 г.), орган партыі беларускіх соцыялістаў-рэволюцыянэраў, выходзіў пад кіраўніцтвам Тамаша Грыба. 28) „Беларусь“ ( Горадня, 1919 г.). 29) „Зорка“ (Горадня, 1919 г.). 30) „Бацькаўшчына“ (Горадня, 1919 г.). 31) „Беларуская думка“ (Вільня, 1919 г.), спачатку выходзіла тры разы ў тыдзень, патым штодзенна (першая беларуская штодзенная газэта ў Вільні), зачынена польскай окупацыйнай уладай. 32) „Беларускае жыцьце“ (Вільня, Менск, 1919-1920 г. г.), ілюстраваны тыднёвік. 33) „Родны край“ (Горадня, 1919 г.), орган беларускіх с.-рэволюцыянэраў, зачынены польскай окупацыйнай ўладай. 34) „Незалежная Беларусь“ (Вільня, 1919 г.), орган беларускай народнай партыі, выходзіла пад кіраўніцтвам беларускага дзеяча Я. Станкевіча, крайняга адраджэнца. 35) „Зорка“ (Менск, з 1919 г.), беларуская газэта польскай „стражы крэсовай“. 36) „Звон“ (Менск, 1919 г.), штодзенная газэта. 37) „Беларусь“ (Менск, з 1919 г.), штодзенная газэта. 38) „Часопісь“ (Коўня, з 1919 г.) — тыднёвы офіцыяльны журнал беларускага міністра ў літоўскім урадзе. 39) „Наша Каляіна“ (Слуцк, 1920 г.), двух-тыднёвая газэта. 40) „На чужыне“ (Рыга, з 1920 г.), ілюстраваны офіцыяльны тыднёвік. 41) „Рунь“ (Менск, з 1920 г.), ілюстраваны літэратурны тыднёвік. 42) „Наша Ніва“ (Вільня, з 1920 г.), перыадычны зборнік, адноўленая газэта „Наша Ніва“. 43) „Незалежная думка“, тыднёвая газэта ў Вільні. 44) „Пагоня“ (Коўня, Вільня, 1920 г.), газэта беларускага міністра ў літоўскім урадзе. 45) „Савецкая Беларусь“ (Смаленск, Менск, з 1919 г.). 46) „Работніцка-сялянская Беларусь“, насьценная газэта ў Менску, 1920 г. 47) „Вольны Сьцяг“, ілюстраваны тыднёвік, Менск, 1920 г.

Вільня, Базыліянскія муры.

1919 г.—1920 г.