Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і размаўляе ненатуральнай для мужыка моваю. Сам — гэта сам аўтор, сам беларускі народ, сам кожны беларус, каторы жывець духоўным жыцьцём свайго народа. Сам шукаець дзядоўскіх скарбаў у замчышчы, — гэта сымвол таго, як беларускі народ шукаець свайго адраджэньня. Сам — сымвол лепшых сыноў народа, змаганьнікаў за адраджэньне. Чорны — увасабленьне варожай для іх сілы. Відмы, каторых лепей назваць пабеларуску зданямі, ці зданьнямі — увасабленьне розных злыдняў соцыяльнага жыцьця. Таварышы відмаў — чарада загубленых Самаў, ахвяры відмаў. Гістарычны процэс шуканьня захаваных скарбаў, шуканьня лепшай долі, прыняў ў уяўленьні песьняра надта поэтычныя і вольна-фантастыныя формы і абразы, болей-меней зьвязаныя з народнай творчасьцю і нацыянальнай псыхікай. Русалчына пяяньне, рытм гэтага пяяньня, русалчыны пераказы (аднак, даволі малаважныя) маюць у сабе шмат нацыянальнага, — і ў гэтым вартасьць поэмы, хоць аўтор прыдаў той вартасьці другараднае значаньне. З монолёгаў Сама, з яго песьняў і з іграньня на ліры даведуемся аб паглядах поэта, аб тым, што для яго глаўнае, і ў чым ідэя поэмы. Навіны ня шмат. Толькі зьвязана адным, нібы-то, сюжэтам тое, што ўжо сказаў Купала ў розных сваіх лірычных вершах. Тыя-ж нацыянальныя, соцыяльныя, палітычныя, адраджэнцкія мотывы, толькі выказаныя з большым абагуленьнем, з некаторай ўсеаб’емлючасьцю. (гл. стр. 29, 33, 93 і інш.). Размовы відмаў з таварышамі, іх монолёгі новага даюць мала і дарма так расьцягнуты; яны толькі падчырківаюць і зьясьняюць карціну, адкуль браліся Самы. Таварышы відмаў перапяваюць звычайныя соцыяльныя мотывы як: 1) беззямельле, 2) благія зарабаткі і вялікія падаткі, 3) цяжкая праца жанчыны, 4) небясьпечанасьць работнікаў пры машыне, 5) упаіваньне народа, 6) гандлярская эксплуатацыя, 7) рэлігійнае задурываньне і інш. Абраз „На замчышчы“, узяты агулам, ёсьць тымчасам магутны соцыяльны протэст, — гэткія дзівы робіць вялікі талент з абы-якім матар’ялам. К соцыяльна-палітычнаму протэсту зводзіцца і ўся поэма, забіваючы яе нацыянальнае для нас значаньне. Абраз „Пажарышча“ вызначаецца надта жывою і меткаю народнаю моваю, а тэхніка верша тут такая, што здаецца, быццам поэт забаўляецца ёю, так кіруець, як толькі яму заманецца. Адна бяда — з усяе поэмы відаць, што Купала слабы эпік, што сплесьці фабулу яму не ўдаецца, што сюжэт для яго патрэбен ня як важная частка артызму, а як спосаб зьвязаць лірычныя кавалачкі. Яшчэ што — аўтор поэмы „Сон на кургане“ зусім простыя і балючыя думкі хаваець у нейкі фантастычна-поэтычны туман і быццам стараецца зрабіць іх страшнымі знадворку, так сказаць, тэхнічна, аслабляючы тым