Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жаромскага, напісаны ім на старадаўныя словы: „Што-б ні здарылася — вытрываю“. Да апавяданьняў з тыповымі чыртамі беларуса трэба залічыць верш „Панас гуляе“ і да т. п.

Сярод бытавых па харахтару апавяданьняў „Тоўстае палена“ паказуець процэс паступовага адпусканьня усерджанага чалавека, „Кірмаш“ скірован проці гарэлкі, „Чорт“ — проці забабонаў, „Кантракт“ з нявіднай для лёгкадумнага чытаньніка елкасьцю сьмеха ілюструець, як пінчукі яшчэ ў пачатку дваццатага века ня мелі ў цэлай вёсцы асадкі, чарніла і пяра, „Імяніны“ уводзяць нас у кола духоўных інтарэсаў п’янай месьцячковай „інтэлігенцыі“, пісароў, вураднікаў, дыяканаў, фэльчароў, сядзельцаў. Як вучыцель, Т. Гушча часта пісаў пра жыцьцё дзяцей, і вось „Дзеравеншчына“ — прыметнае апавяданьне аб тым, як вясковы хлопчык сірата Міхалка ня можа прызвычаіцца да „панскасьці“ ў свайго брата, ня можа кінуць свае „простае мовы“ і прызвыкнуць да „панскіх слоў“. Гэта адзін з эпізодаў даўнай гісторыі аб выхаджэнцах з беларускай вёскі, штрых цяжкога, труднага і балючага процэса, які стварыла на Беларусі для яе сыноў чужое панаваньне, чужая культура. Жыцьцё дзіцёнка відзім у „Першым зарабатку“, „Злучыліся“ і іншых рэчах.

Повесьці Міцкевіча — тыя-ж апавяданьні, толькі даўжэйшыя. „Батрак“ — вершаваная повесьць з жыцьця паляшукоў, напісаная ў менскім вастрозе, у 1910 годзе, а друкаваная ў „Маладой Беларусі“ за 1912 год. Апісаньні маюць шмат агульнага з „Песьнямі жальбы“. У гэтай повесьці аўтор даў сьціплы абраз прасьцейшага і дабрэйшага жыцьця калішняга часу, каб параўнаваньнем яго з благой цяпершчынай, падчыркнуць злыдні соцыяльнай няроўнасьці. Злыдні не зьмяншаюцца, а растуць, і ў наш век добры канец мар’нае повесьці здаецца нечым добрым, ды немагчымым. Людзі гэтай повесьці — простыя сэрцам, няхітрыя прадстаўнікі даўнейшай Беларусі. Банадыся — ня тып, а яркі і даволі поэтычны абраз нашай сялянскай дзяўчыны. Мы знаем, што яна „урадлівая была, вочкі ясны, як-бы неба, колькі ў іх было жыцьця“, што ў яе „чорнай дужкай ляглі броўкі, шчочкі сьвежы, як раса, пагляд — раніца ў Пятроўкі, любата адна — каса“; мы знаем, што яна сьмела намаўляе Якіма ўцячы з ёю, — але ўсё тое добра для народнай творчасьці, з якой „Батрак“ слаўна так зьвязан, ды павярхоўна яно для стварэньня мастацкага тыпа кніжнага твора. Повесьць выдаецца добрай тэхнікай. „Новая зямля“ — повесьць, разьвітая з апавяданьня; на шкоду яшчэ не зьявілася ў друку закончанай і цэльнай. Повесьць гэтая — самыя мастацкія і нацыянальныя кавалачкі