Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

найстарэйшых песьняроў беларускага адраджэньня. Гэта ён, у пару страшэннай нацыянальнай цішы на Беларусі, зьвяртаўся да бога ў такіх хвалюючых душу словах: „О, божа, спасе наш! Ты міласьць нам пакаж, з няволі вызваль нас!“ Цяпер гэта песьня пераложана на ноты. К. Каганец выступіў на беларускі шлях у самую дзікую пару аляксандраўскай рэакцыі. Сыстэма абрусіцельства была ў поўным росквіце. У той час, — кажа А. Уласаў, блізка знаўшы К. Каганца, — назвацца гімназісту беларусам было тое самае, што зрабіць вялікі чын Муцыя Сцэволы, або голым прайці па вуліцы. І бяспрыменна выгналі-б з гімназіі за такую крамолу, бо для царскіх чыноўнікаў ні беларусаў, ні Беларусі ня было; быў толькі „истинно-русскій край“ з „истинно-русскими людьми“ на Беларусі. Але „ад барадатай, прысадзістай постаці Каганца, насіўшага дэмонстратыўна кажух і боты і падперазанага чорна-рускім паясом“, піша А. Уласаў: „веяла моцнай, непарушнай, як скала, верай, што „Беларусь трэба падымаць.“ К. Каганец, як ідэйна-грамадзкі працаўнік, вядом ня толькі беларускай інтэлігенцыі, але і шырокім колам працаўнікоў асвабаждаўчага руху 900 гадоў. Ен быў адзін з тых, хто палажыў пачатак Беларускай Соцыялістычнай Грамадзе. Каганец пісаў граматыку беларускай мовы ў той час, як беларускі друк быў забаронены.“

Памёр Кастравіцкі 20-га мая 1918 года ў фальварку Юцкі блізка Койданава. Пахавалі яго ў Навасёлках.

Літэратура і творчасьць Каганца. Творы пісьменьніка, апрача некалькіх рэчаў, вышаўшых асобнымі кніжкамі („Модны шляхцюк“, „У іншым шчасьці няшчасьце захована“), параскіданы па розных маскоўскіх часопісях 90-х і 900-х гадоў і па беларускіх выданьнях нашаніўскае пары; некаторыя былі зьмешчаны ў тыднёвіку „Вольная Беларусь“ (1917 і 1918 г.г.), а пасьмертныя — ў газэце „Беларусь“ (1919 і 1920 г. г.). Пісаў Каганец, як відзім, скрозь усю народніцкую і нашаніўскую пару. Па свайму нацыянальна-беларускаму народніцкаму романтызму ён належыць да часу Багушэвіча, а стаіць у гэтым часе зусім самабытна, орыгінальна, па-за ўсякімі ўплывамі і перайманьнямі; тут ён народнік і романтык-адраджэнец. Па сваёй-жа нацыянальна-палітычнай ідэолёгіі і па сваіх, залежных ад яе, спасабох творчасьці ён — духоўны бацька нашаніўства і сам пачатковы нашанівец. Каганец — апавяданьнік, лірык і драматург. Пачаў ён з апрацаваньня беларускіх легенд і казак („Прылукі“, „Вітаўка“, „Адкуль мядзьведзі“, „Хто міл богу“, „Машэка“, „Скрыпач і ваўкі“) і з пісаньня невялічкіх апавяданьняў гістарычнага характара, пераймаю-