Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уплывы Багушэвіча ясна відаць на яго творчасьці. Аднак, поэзія Няслухоўскага бяднейшая; няма ў ёй той выразнасьці мотываў і таго багацьця фарбаў, што у Багушэвіча; дужа слабейшая соцыяльная сьвядомасьць і даволі нявыразная сьвядомасьць нацыянальна-беларуская. Быць можа, тут пашкодзіла ахвота ўславіцца ў літэратуры польскай, у каторай Няслухоўскі, аднак, неорыгінален і мала відзен, — ён толькі пераказуець там другіх, асабліва Сыракомлю. У гісторыі нашае літэратуры Няслухоўскі вызначаецца мягкасьцю поэтычных тонаў і лірычнасьцю, што так добра наагул падходзіць да беларускае поэзіі.


Аляксандар Пшчолка.

(Радз. ў 1870-х г. г.)

Аляксандар Пшчолка.


Аляксандар Пшчолка.

Біаграфічны матар’ял. Аляксандар Раманавіч Пшчолка родам з Віцебшчыны, з Лепельскага павету. Ен дзякоў сын. Вучыўся ў віцебскай духоўнай сэмінарыі, каторую скончыў у пачатку 1890 гадоў. Патым быў ў Арэхаўне, Лепельскага павету, пачатковым вучыцелем і кароткі час дзяком. Пазьней Пшчолка паступіў ў Юраўскі унівэрсітэт і выўчыўся на адваката. Па пераказу яго блізкіх знаёмых, Пшчолка, быўшы вучыцелем і студэнтам, любіў „хадзіць у народ“. Хадзіў ён па Беларусі і Украіне. Зьбіраў памяткі народнай поэзіі і рабіў этнографічныя запісы. Адноўчы ён цэлае лета праслужыў за дворніка ў Палтаве. У Вільні Пшчолка жыў з 1907 г., як кандыдат на судовыя пасады пры акружным судзе. Перад вайною быў міравым судзьдзёю ў Себежу.

Пагляды Пшчолкі. Беларускай нацыянальнай сьвядомасьці ў Пшчолкі спачатку ніякай ня было. Як некалі Рыпінскі лічыў сябе за паляка, так Пшчолка уважаў сябе за