Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насельніцтва Ірака.

Вам належыць удзячнасць і пашана ад усяго амерыканскага народа за тую ахвяру, што вы прыносіце, і ведайце, што наша армія вернецца дадому як толькі яе місія будзе выканана.

Наша краіна ідзе на гэтую вайну неахвотна, але нашы мэты зразумелыя. Народ Злучаных Штатаў, а таксама і нашы сябры і хаўруснікі не будуць чакаць літасці ад злачыннага рэжыму, які пагражае выкарыстаннем зброі масавага знішчэння.

Мы сустрэнем гэту пагрозу зараз з арміяй, авіяцыяй, флотам, берагавой аховай і марской пяхотай, каб потым не прыйшлося сустракаць яе з арміяй пажарных, паліцыі і медыкаў на вуліцах нашых гарадоў.

Цяпер, калі пачаўся канфлікт, адзіная магчымасць яго скараціць - гэта прымаць рашучыя меры, і я завяраю вас, што ў гэтай кампаніі не будзе месца паўмерам, для нас не будзе ніякага іншага заканчэння вайны акрамя перамогі.

Мае суайчыннікі, пагроза нашай краіне і свету міне. Мы пройдзем праз гэты небяспечны час і працягнем мірную працу. Мы абаронім нашу свабоду. Мы прынясем свабоду іншым і пераможам.

Хай Бог блаславіць нашу краіну і яе абаронцаў."

Пераклад з англійскай Андрэя Берастоўскага, 29 кастрычніка 2013 г.