Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чатыры дзяўчыны пераглянуліся.

Фавурыт першая перапыніла маўчанне.

— Так, — ускрыкнула яна, — ва ўсякім выпадку гэта жарт добры!

— Гэта вельмі смешна, — сказала Зефіна.

— Гэта прыдумаў, напэўна, Блашвель,— сказала зноў Фавурыт.

— Я проста гатова закахацца ў яго за гэта. Вось дык гісторыя!

— Не, — ускрыкнула Далія, — гэта прыдумаў Таламіес! Гэта зараз відаць.

— У такім выпадку, — ускрыкнула Фавурыта, — смерць Блашвелю і няхай жыве Таламіес!

— Няхай жыве Таламіес, — падхапілі Далія і Зефіна.

І ўсе гучна рассмяяліся.

Фантына смяялася разам з усімі.

Але праз гадзіну, у сваім пакоі, яна горка плакала. Гэта было, як мы ўжо сказалі, яе першае каханне. Фантына была вельмі няшчасная, і слёзы яе ліліся не дарэмна: у беднай дзяўчыны было дзіця ад Таламіеса.

ХV

ДЗВЕ МАЦІ

У першай чвэрці нашага стагоддзя ў Манфермейлі, каля Парыжа, стаяла нешта накшталт шынка, сляды якога цяпер зусім зніклі. Шынок гэты належаў толькі па прозвішчу Тэнард'е. Над дзвярыма дома была прыбіта вялізная дошка з намаляванай на ёй чалавечай постаццю, якая нясла на плячах другога чалавека ў генеральскім мундзіры і эпалетах. Чырвоныя плямы на карціне абазначалі кроў, усю-ж астатнюю частку напаўняў дым, які напэўна, абазначаў бітву. Унізе стаяў подпіс: „Сержанту Ватэрлоо“[1].

Бачыць павозку ці воз перад шынком — рэч вельмі звычайная. Між тым, каламыга або, правільней, рэшткі каламыгі, якія заграмаджалі вуліцу перад дзвярыма харчэўні сержанта Ватэрлоо ў 1818 годзе, сваім выглядам напэўна прыцягнулі-б увагу мастака, калі-б ён прайшоў міма.

То быў перадок ламавых роспускаў, якія ўжываліся для перавозкі бярвення і тоўстых дошак. На двух канцах невераемна тоўстай восі надзеты былі два вялізныя колы,

  1. Апошняя бітва Напалеона — пасля пабегу яго з першай ссылкі на востраў Эльбу — разыгралася за 20 кілометраў ад бельгійскай сталіцы Бруселя, на ўзвышшы Мон-Сен-Жан, якое англічане назвалі Ватэрлоо.