Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

“спыніўся на каміне, У ім не было агню, не было нават попелу. Але вешта тым не менш прыцягвала ўвагу ста- рога, То былі два маленькія прыгожанькія чаравічкі рознай велічыні. Незнаёмы ўспомніў пра расчульваючы звычай дзяцей ставіць напярэдадні каляд пад ачаг свае чаравікі, каб добрая чараўніца паклала ў іх падарункі. Эпаніна і Азельма не мінулі гэта зрабіць, і кожная з іх усунула ў «камін свой чаравічак. Падарожны нахіліўся. Чараўніца, гэта значыць маці, ужо пабызала тут, і ў кожным чара- віку ярка блішчэла па срэбнай манеце ў дзесяць су, зусім новай. Чалавек выпрастаўся і хацеў пайсці, як раптам ў самым цёмным кутку ачага ён заўважыў яшчэ якісьці прадмет, Ён прыгледзеўся і пазнаў тоўсты, грубы, падраны чаравік, увесь пакрыты падсохлаю граззю.

Гэта быў чаравік Казеты. Казета з той расчульваючай дзіцячай даверлівасцю, якая часта бывае ашукана, але ніколі не знікае, таксама паставіла свой чаравік у камін.

Гэтая надзея ў дзіцяці, якое ніколі нічога не ведала, “апрача роспачы, мела ў сабе штосьці ўзвышанае.

У яе чаравіку нічога не было.

Незнаёмы пакапаўся ў сваёй камізэльцы І ўклаў у ча- равік залатую манету,

Потым ён на цыпачках дабраўся да свайго пакоя.

ХХХХУІІ ТЭНАРД'Е ЗА ПРАЦАЙ

Наступнай раніцай, гадзіны за дзве да світання па крайняй меры, муж Тэнард'е сядзеў у агульным зале за сталом і пры святле свечкі з пяром у руках пісаў раху- нак для падарожніка ў пацёртым сурдуце.

Жонка стаяла тут-жа, гледзячы яму цераз плячо. Яны не абменьваліся ні словам.

Гэта было, з аднаго боку, глыбокае размышлеённе, з дру- гога—пачцівае захапленне, з якім сузіраюць нараджэнне і росквіт якога-небудзь цуда чалавечага духу. У доме чуцен быў нейкі шорхат: гэта Казета падмятала лесніцу.

Праз чвэрць гадзіны, пасля некалькіх памарак, Тэнард'е стварыў вось якую дзіковіну:

Рахунак пана з першага нумара:

Вячэра, , .. .... З франкі Пакой ........ 0. Сзечка .. ...... 5 : Агонь. . . . . . . .. 4 5 Прыслуга. .. . . .. 1.8

Усяго 23 франкі