Старонка:Гудкі (1930).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы закон жыцьця зьмянілі!
Ня стрымаць нас! Не асіліць!
Рух — на захад! Мусім там быць!
Узарвем заставы-дамбы!

Хто ня верыў, што ўзараем
поле безгранічна.
Што пачуецца над краем
гул машын фабрычных…

Хто ня верыў, што краіну
з векавых балот і ціны
прывядуць байцы паўстанцы
Ў край электрастанцый?!
............
Чырвонfсьцяжныя паходы
год за годам — лавай! —
Новых дзён цьвітуць усходы
бальшавіцкай славай!

|}