Перайсці да зместу

Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ціну жыцця сялянства ў парэформеннай Беларусі, што ён напоўніў свае творы страсным голасам пратэсту супроць прыгонніцтва, светлай верай у лепшае жыццё працоўных. Паэт уславіў працу простага народа, які стварае матэрыяльныя багацці, пераўтварае прыроду, апрацоўвае зям лю і вырошчвае ўраджаі, будуе палацы, чыгункі.

Аднак у эксплаататарскім грамадстве матэрыяльныя багацці, створаныя рукамі працоўных, прысвайваюцца капіталістамі, памешчыкамі, самі-ж стваральнікі багаццяў асуджаны на беднасць, нястачу, невуцтва. Гэтымі ідэямі прасякнуты многія творы паэта і сярод іх выдзяляецца верш «Дурны мужык, як варона». Тут з вялікай сілай паказана трагедыя селяніна, які вымушаны ўсю вясну, лета і восень араць зямлю, сеяць, жаць, касіць, малаціць, а к пачатку зімы ўжо заставацца без хлеба. Ён павінен ісці на пошукі заробкаў, каб здабыць кавалак хлеба, каб дажыць да вясны:

Усю зіму возам цягне
Да вакзалу розна збожжа;
Ногі змерзнуць, сам засмягне,
А на хлеб кажух заложа,
Каб дажыць як да крапівы,
Абы ў поле вышаў жывы[1].

Працай селяніна збудаваны палацы, а сам ён жыве ў хацінцы на курыных ножках. Селянін пераўтварае прыроду, уласнымі рукамі асушае балоты і насаджае лес. Яго працай створаны тунелі, чыгункі. Але ўсім гэтым карыстаюцца паны, капіталісты, а сам творца павінен галадаць, пакутваць, гібець у беднасці.

Якой сілай гневу, нянавісці, асуджэння несправядлівага соцыяльнага ладу напоўнен рэфрэн верша «Дык крычыце-ж, біце у звоны: дурны мужык, як варона!» Тут Багушэвіч выкрывае памешчыцка-буржуазныя погляды на сялян, паклёпніцкія выдумкі аб быццам бы прыроднай няздольнасці селяніна.

Невырашальнасць супярэчнасцей паміж эксплаататарамі і эксплаатуемымі ў капіталістычным грамадстве, сканцэнтраванне ўсіх багаццяў на адным полюсе — у капіталістаў і памешчыкаў, а беднасці на другім — у рабочых і сялян паэт паказвае ў песні «Гора». Неадступна, няспынна гора праследуе бедняка. І што ён ні рабіў — кідаў гора ў раку, у агонь, прывязваў у лесе, закапваў у зямлі, але немагчыма было пазбавіцца ад гора. Нарэшце, ён вырашыў адвезці гора ў Амерыку: «Склаў я гора ў тарбіну, аж ў Амерыку завёз». Але і гэта не выратавала бедняка. Тут паэт перадаў гістарычную праўду, калі ў пошуках лепшага жыцця з Беларусі сяляне ехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, якую буржуазны друк на ўсе лады расхвальваў як краіну «райскага жыцця». Але ў гэтай краіне прыехаўшыя ў пошуках шчасця траплялі ў страшэннае ярмо здзекаў і эксплаатацыі. Матывы трагізму чалавека, які паехаў у Амерыку ў надзеі на лепшае жыццё, мы бачым і ў вершы «Думка».

Ідэямі сапраўднага гуманізма, што праявіўся ў гарачай любві да працоўнага селяніна і ў нянавісці да царскага самадзяржаўя прасякнуты радкі соцыяльна вострай беларускай песні «Чаго бяжыш, мужычок?», у якой паэт выкрывае важнейшыя заганы і язвы памешчыцка-буржуазнага ладу. Бедняку прыходзіцца цярпець голад, холад, здзекі, пакутваць у невуцтве і бяспраўі таму, што пры царызме няма праўды — «хтось праўду украў».

Высокароднымі ідэямі працы, пашаны працоўнага селяніна і нянавісці да самадзяржаўных сатрапаў напоўнен верш Багушэвіча «Скацінная апека». У гэтым вершы глыбока раскрываецца цынічная сут насць так званых законаў самадзяржаўя трагічнае становішча працоўнага чалавека, лёс якога ва ўмовах царызма быў горшым чым лёс жывёліны, Падумаць толькі, за тое, што селянін сцебануў сваю кабылу пугай, яго схапілі, збілі, кінулі ў турму, аграбілі да ніткі, а пакуль гаспадара трымалі ў турме, кабыла пад апекай здохла з голаду. Страшэнным дакорам у адрас усяго грамадска-палітычнага ладу самадзяржаўя і яго законаў гучаць заключныя радкі верша:

Але біць няможна! Мяне-ж, чалавека,
Збілі, як хацелі, і дабро мне гіне,
І няма апекі нада мной ніякай.
З гэтакай апекі і нас з'ядуць свінні,
Ці мусім зрабіцца куслівай сабакай[2].

Недвухсэнсоўна называе паэт царскіх сатрапаў свіннямі і недвухсэнсоўна прыходзіць да вываду, што для абароны ад гэтых свіней «мы мусім зрабіцца, куслівай сабакай».

Падобны вывад характэрны для многіх твораў паэта, калі ён не заклікае прама да барацьбы, а падводзіць чытача да разумення, што прыгнёту і здзеку неабходна рашуча супраціўляцца. Усё жывое, сцвярджае паэт, любіць свабоду, тым больш да свабоды павінен імкнуцца чалавек:

Як ужо ж скаціна тая,
Або гадзіна праклята,
І та цану волі знае,
Што-ж для нашага-то брата.
Меўшы розум не скацінны,
Як знаць волю мы павінны?[3]

Увасабляючы шматвяковыя думы беларускага народа аб свабодзе, аб гатоўнасці змагацца за яе, паэт вуснамі свайго героя ў вершы «Кепска будзе» заяўляе:

От, здаецца-б, і не еўшы
Быў-бы сыты на свабодзе,

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 31.
  2. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 102-103.
  3. Там-жа, стар. 67.