Перайсці да зместу

Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

чаны ў дэкорацыйныя рамкі, або злучаны з дэкорацыйнымі застаўкамі. Гэтых аркушоў мы можам налічыць шэсьць: у праскіх выданьнях — 1 (бо загалоўны аркуш „Псалтыру“ 1517 году, на жаль, застаецца невядомым з прычыны дэфэктнасьці існуючых экзэмпляраў), і ў віленскіх — 5. Аркушы гэтыя наступныя:

а) Загалоўны аркуш праскае „Бібліі“ (1519 г.?). Агульны памер: 110×168 mm. Надрукаваны з чатырох паасобных дошчачак, разьмешчаных у выглядзе рамкі. Дзьве бакавыя дошчачкі, памерам 19×168 mm. кожная, маюць на чорным фоне некалькі важкаватыя слупкі, складзеныя з орнамэнтаваных бубнаў і расьлінных мотываў — галоўным чынам лісьцяў — готычнага характару. Верхняя дошчачка мае памер 70×43 mm.; тут таксама на чорным фоне зьмешчана белае поле шчыту, абкружанае готычным расьлінным орнамэнтам з галоўкамі драконаў унізе. Ніжняя дошчачка памерам 70×37 mm.; тут ізноў на чорным фоне зьмешчаны два аналёгічныя з верхнім шчыты, у вадным з якіх знаходзіцца звычайны „гэрб“ Скарыны са знакам зацьменьня, у другім-жа монограма . Унутры складзенай з гэтых дошчачак рамкі зьмешчаны цынобраны загаловак: „Бівлиіа руска выложена докторомъ францискомъ скориною изславнаго града полоцька, богу кочти и людемъ посполитымъ кдоброму научению“. Агульная композыцыя рамкі і сувязь паасобных частак рысунку як паміж сабой, гэтак і з тэкстам, — выключна прыгожа па скончанасьці сваёй і гармоніі. Сярод усіх іншых загалоўных аркушоў, зьмешчаных у кнігах Скарыны, аркуш гэты асабліва выдзяляецца на самы першы плян па сваёй мастацкай вартасьці, што сваячасна было правільна адзначана Ўладзімеравым; але гэты апошні, здаецца нам, без належных падстаў зацьвярджае, як быццам аналёгічныя тыпы загалоўных аркушоў можна бачыць у лацінскіх, нямецкіх, чэскіх, польскіх і іншых выданьнях канца ХѴ і першай паловы ХVІ сталецьця („Доктор Франциск Скорина“, стар. 72-73); на жаль, Уладзімераў не зазначае, якія ўласна выданьні ён меў на ўвазе; мы-ж, з свайго боку, у заходня-эўропейскіх выданьнях гэтага часу падобных аркушоў не знайшлі, і павінны заўважыць, што ў сэнсе мастацкасьці загалоўнага аркушу „Біблія“ Скарыны, бясспрэчна, далёка выпярэдзіла шмат якія ранейшыя выданьні, — у тым ліку, напрыклад, — чэскую „Біблію“ 1506 году, дзе загалоўны аркуш значна менш строгі і вытрыманы.

6) Загалоўны аркуш віленскага „Апостала“ 1525 г. Скомпанаваны з двох паасобных заставак, якія знаходзяцца на гары аркушу і на доле яго. Верхняя, памерам 63,5×10 mm., мае ў асяродку падвойны кветкавы падвяночак, з якога ў абодва бакі разыходзяцца сымэтрычныя віткі расьліннага орнаменту; ніжняя мае памер 63×15 mm.; у васяродку яе знаходзіцца ваза, адкуль выходзяць два акантавыя віткі; направа і налева — шчыты, у вадным з якіх зьмешчаны „гэрб“ Скарыны, у другім-жа монограма △ некалькі іншага рысунку, ніж у гравюрах бібліі. Паміж застаўкамі — загаловак: „Починаетьсіа книга деаниіа и посьланиіа апостольскаіа зовемаіа апостолъ, з божию помочью справълена докторомъ франъциском скориною сполоцька:“. (У віленскім „Апостале“ Ўладзімераў адзначае і яшчэ адзін загалоўны аркуш, апроч апісанага, а ўласна да „Пасланьняў ап. Паўла“ (стар. 175); на жаль, у паасобніку Расійскае Публічнае Бібліотэкі, якім мы карысталіся, гэтага аркушу няма).

в) Загалоўны аркуш „Псалтыру“ з віленскай „Малой Падарожнай кніжыцы“. Аналёгічна загалоўнаму аркушу „Бібліі“, надрукаваны рамкай з чатырох паасобных дошчачак; верхняя і ніжняя з іх паўтараюць застаўкі загалоўнага аркушу „Апостала“; устаўленыя паміж іх