Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыць як. Кожнае слова — загад, кожнае слова — закон.

О, які добры ў Шчупака прыяцель! За такім шчупак пойдзе хоць на край сьвету. Абы толькі ня кінуў, абы не прагнаў. Ды не, не прагоніць. За што? Шчупак, будзе слухаць яго, будзе рабіць усё, усё, што ён загадае, будзе служыць яму, як парабак, як сабака…

Яроцкі ўжо не гаворыць. Ён сьмяецца адкрыта, проста, б‘е па плячы Шчупака.

— Ну як, дзед, га? Зробім так?

— Зробім, Яроцкі, зробім! Трэба хутчэй, ведаеш, каб ня выпусьціць моманту, а то яны… тож ня дурні.

— Правільна… Мы пачынаем…

Яроцкі сеў за стол, пачаў нешта шпарка пісаць. Шчупак сядзеў нярухома на ложку. Гарэла галава. У ёй ня думкі, а стрыкатыя, балючыя, як агонь, вобразы бліскавіцы. Ня стоўпіць беднай слабой галаве напружнай навалы гэтых буяных вобразаў. Блытаецца ўсё, аж дрэнна, аж мутарна.

Яроцкі гукае к сабе. Перад ім — напісаная паперка.

— На, падпішы. Гэта трэба, ня выйдзе бяз гэтага.

— А… падпісаць. Нашто?

— Трэба. Ты-ж казаў сам, каб хутчэй пачынаць.