Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчырай пяшчоты, бяжыць да маткі, каб прыгалубіць яе, пагладзіць ёй твар сваёй слабенькай ручкай і раптам сустракае нечакана-жорсткую сухую лаянку.

Шчупак насупіўся, змоўк. А Яроцкі думаў аб нечым. Раптам ён страпянуўся.

— Ну, Шчупак, надзявайся. Паедзем са мной.

— Куды?

— Туды, да дзяўчыны маёй…

— Што ты, здурэў?.. Сярод ночы?

— Дзе табе ноч? Адзінаццаць гадзін толькі… Едзем.

Шчупак паслухмяна стаў абувацца. Яроцкі хадзіў па пакою.

— Ну, гайда! Паехалі…

У Лідачкі яшчэ ня спалі. У сталоўцы над шырокім сталом, засланым кляёнкай, прыветна гарэла вісучая лямпа. За сталом сядзела Лідачка і чытала. Матка дабрадушна схілілася над швівам, а малы, седзячы на падлозе ў фанэрнай скрынцы, катаўся на аўтомобілі.

Шчупаку Лідачка здалася надзвычайна прыгожай. У просьценкай шэрай сукенцы, валасы ў косы сьціпла заплецены, твар такі мяккі, прыветны.

І пра гэту дзяўчыну ён так казаў… Няўжо гэта праўда? Ды каб гэта на Шчупака, дык ён-бы, здаецца, і прыткнуцца да яе не па-