Гэта старонка была вычытаная
го часу на Швайцарскім проскаўзвышшы засталіся пласты ледавіковага навалу, з якіх і складаюцца тамтэйшыя ўзгоркі і груды. У тых месцах, дзе адклалася мала гэтага навалу, утварыліся яміны-катліны, якія з часам зрабіліся вазёрамі. Асабліва вялікія вазёры стварыліся на ўскрайках краіны: Бодэнскае возера, праз якое працякае Рэн, на паўночным усходзе, і Леманскае, праз якое цячэ Рона, на паўднёвым захадзе. (Якія яшчэ вазёры адзначаны на карце? Якія рэкі праз іх працякаюць?). Клімат краіны вільгатны, заходня-эўропэйскі: лета прахалоднае, маразоў узімку бязмаль-што ня бывае, ападкаў заўсёды хапае.
Грунты пераважна дзярнова-падзольныя, неўраджайныя, але, дзякуючы дастатнай колькасьці ападкаў, пры добрым угнойваньні даюць даволі