Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
На усход ад Ніцы ляжыць самая маленькая паводле прасторы дзяржава Эўропы - княства Монако (21 кв., клм. 23000 насельнікаў, у склад якога ўваходзяць толькі 3 маленькіх мястэчкі. Адно з іх - Монтэ-Карлё слыне сваім домам гульні ў рулетку, дзе чужаземныя багатыры прагульваюць свае грошы на карысьць маленькай дзяржавы. (Грамадзянам Монакскага княства гуляць у рулетку забараняецца). У Монако знаходзіцца адна з лепшых біолёгічных морскіх станцый, дзе можна ўбачыць усякія морскія дзівы Міжземнага мора.

У паўночнай частцы краіны на рацэ Ізэр ляжыць места Грэнобль (77.000 насельнікаў), культурна-экономічны асяродак краіны, з слынным унівэрсытэтам, вырабам скуры і пальчатак і бойкім гандлем з Італіяй праз альпійскія праходы.

Юра можа разглядацца, як працяг заходняга ланцуга Заходніх Альп. Гэта шэраг невысокіх (найвышэйшы верх Крэт-дэ-ля-Нэж дасягае 1700 м. н. р. м.) раўналежных горных зморшчаў, якія выцягнуліся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Удоўж іх праходзіць мяжа францускай і Швайцарскай рэспублік. Як і заходні ланцуг Заходніх

Мал. 27. — Ніца. Пячоры ў гарадзкім садзе.


Мал. 27. — Ніца. Пячоры ў гарадзкім садзе.

Альп, Юрскія зморшчы складаюцца пераважна з вапнякоў. Вільгатны і досыць прахалодны клімат гэтай краіны, а таксама няўродлівыя вапнавыя грунты перашкаджаюць пашырэнню ральніцтва. Па скуднай пашы і горных схілах наслеьнікі краіны пасьвяць авечак і коз, а ў падгор'ях вырабляюць дзе-ні-дзе віно. З даўных часоў тутэйшая люднасьць шукала пабочных заработкаў, і здаўна тут тысячы гаспадароў займаюцца сама-