Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

——— 59 ———

У сучасны момант Лямбардзкая нізіна зьяўляецца найбагацейшай і найболей культурнай часткай Італіі. Нанесеныя ракой По і яе прытокамі гляістыя грунты краіны адзначаюцца надзвычайнай, вельмі высокай ўрадлівасьцю. Бадай-што ўся зямля, апроч няўсохлых балотных мясцовасьцяй у дэльце По, узорана ды апрацована. Зразумела, што ў сухім клімаце краіны нельга абыйсьціся бяз штучнага абвадненьня глебы. Але й штучнае абвадненьне тут не вымагае каштоўных прылад, бо По й некаторыя іншыя рэкі, як мы ўжо ведаем, цякуць у штучных рэчышчах паміж грэбляў, вышэй суседніх палёў. Досыць адчыніць адну з заставак у грэблях, і рэчная вада пацячэ па нівах і гародах. У гэткіх умовах гарачае лета не перашкаджае, а нават дапамагае ўзрастаньню ўсялякага збожжа, так што Лямбардзкая нізіна мае ў дастатку кіяхоў, пшаніцы й нават рысу, які нідзе болей ня можа расьці гэтак далёка ад роўніку (на 45° паўночнай шырыні). Месцам на нівах над збожжам радочкамі стаяць морвы, а па іх уецца яшчэ вінаграднік, перакідаючы з дрэва на дрэва свае тонкія гнуткія галіны. Пэрсікі, ядобныя каштаны, абрыкосы, ігрушы прыносяць вялікія ўраджаі, а плады іх разам з віном, збожжам і гароднінай вывозяцца з краіны праз Альпы ў Сярэднюю ды Паўночную Эўропу. Лісьцем морвы жывяць шаўкоўнага вусеня, капчушок якога разматваюць і перарабляюць на шоўк. Гадоўля малочнага быдла пашырылася толькі ў прыгор’ях Альп, дзе хапае сьвежай травы, дзякуючы большай колькасьці ападкаў. Падземнага багацьця — карысных мінэралаў — у Лямбардзкай нізіне няма, дзеля чаго благое становішча мела й фабрычная прамысловасьць. Нават шоўк, які зьяўляецца, можна сказаць, галоўным багацьцем краіны, трэба было перарабляць за межамі на францускіх і часткай на нямецкіх фабрыках. У апошнія гады пачалі карыстацца сілай горных рэчак, што сьцякаюць з Альп у нізіну. Рэчкі гэтыя прыводзяць у чыннасьць электрычныя станцыі, а адтуль электрычнасьць па дроце перадаецца на фабрыкі, дзе замяняе апал. Гэтак утварыліся значныя фабрыкі, што перарабляюць шоўк, салому, скуру і г. д. Побач з фабрычнай прамысловасьцю ў краіне яшчэ захавалася прамысловасьць саматужная: хатнім спосабам сяляне вырабляюць на продаж розныя музычныя прылады, вырабы з саломы і дрэва і да т. п. Надзвычайная ўраджайнасьць глебы й багацьце краіны на ўсялякае збожжа ды гародніну дазваляюць непераборлівым італійцам пражыўляцца з самага малога кавалку зямлі. Гэтым тлумачыцца вельмі густое залюдненьне Лямбардзкай нізіны. (На кожны кв. кілёмэтр тутака прыпадае 152 чалавекі, а месцам, напрыклад, каля Міляну аж 546). Хіба толькі ў Кітаі ды ў Індыі можна знайсьці мясцовасьці, у якіх за кошт мясцовых продуктаў жыве такое густое насяленьне. (У Зах. Эўропе яшчэ болей шчыльнае насяленьне жывіцца прывозным збожжам). Асьвета ў Лямбардзкай нізіне стаіць вышэй, як на Пэнінскім паўвострае, няпісьменных тутака меней. Шчыльнае залюдненьне краіны патрабавала многа палепшаных дарог, а роўная паверхня не перашкаджала іх пракладаньню. З гэтай прычыны Лямбардзкая нізіна