Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возера цягнуцца грузкія балоты, гожыя на пашу, але нявыгодныя для будоўлі. У апошнія часы гэтыя балоты часткай асушаны і перавярнуліся на ральлю.

У Ніжня-Вугорскай нізіне, якая па сваёй прасторы у некалькі разоў перавышае Вышня-Вугорскую, Дунай прымае свае галоўныя прытокі: Цісу зьлева Драву, што цячэ па мяжы Вугоршчыны і Харвацка-Славонскага міжарэчча, — з правай стараны. Дунай, Ціса і Драва ды й іншыя рэкі Ніжня-Вугорскай нізіны з прычыны яе роўнасьці цякуць павольна, ціхамірна ў шырокіх далінах, пакрытых рэчнымі адкладамі і багатых старарэччамі, утвараюць шмат рэчных астраўкоў і адзначаюцца вялікімі паводкамі, ад якіх шмат церпяць лярэчныя паселішчы. У апошнія часы вугорцы робяць спробы зьменшыць небясьпеку ад разводзьдзяў з дапамогай штучных грэбляў па берагох рэк.

У Ніжняй Вугоршчыне ёсьць адно вялікае, але няглыбокае возера, Плятэк, што ляжыць каля падгор'яу Баконскага лесу. Як і гэты Баконскі Лес, возера Плятэн выцягнута з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Сучасная будова паверхні Вугоршчыны тлумачыцца гісторыяй утварэньня гэтай нізіны. Калісь уся яна была горнай краінай, якая злучала ўклады Альпійскіх і Карпацкіх зморшчавых гор. Потым, той час, калі адбываліся апошнія процэсы гораўтварэньня ў Альпах і Карпатах, Вугоршчына пачала апускацца і зьнізілася нават ніжэй роўня мора, так што за выняткам сучасных горстаў уся краіна зрабілася дном мора. Так званае Сармацкае мала-салонае мора пакрывала Вугоршчыну, Сямёхгорадзьдзе, Украіну, Малдаушчыну і Валахію. З цягам часу гэтае мора падзялілася на асобныя ўнутраныя вазёры, злучаныя паміж сабой рэчнымі пратокамі. Вазёры з свайго боку пакрысе завальваліся адкладамі рэк, якія ўліваліся ў іх з суседніх гор. Толькі параўнаўча маленькія вазёры Найзыдлерскае і Плятэн захаваліся да цяперашняга часу, як рэшткі вялікіх вадзяных прастораў даўніны.

Павярхоўны пласт Вугорскай нізіны складаецца з лёзсу, вышні слой якога ператварыўся ў тлустую ўраджайную чорназемную глебу. Толькі дзе-ні-дзе каля рэк амест ураджайнага лёзсу на паверхні каць сыпкія пяскі, з якіх складаюцца невялікія пусткі і лярэчныя пескавыя выдмы.

Клімат Вугоршчыны контынэнтавы, падобны да клімату Валаскай нізіны. Толькі зіма тутака трошкі цяплейшая, а лета халаднейшае, як там.

Будапэшт мае сярэднюю тэмпэратуру году +10, сярэднюю студзеня -1,9°, сярэднюю ліпеня +21,4°.

Тутака вельмі добра ўзрастаюць кіяхі, дыкі, табака, вінаграднік, але малая колькасьць ападкаў і сухмені перашкаджаюць узрастаньню дрэў. Лясы, пераважна дубовыя ды букавыя, сустракаюцца толькі па ўскрайках краіны ды ў Сярэдня-Вугорскіх горах. Рэшта краіны — неаглядны кавыльны стап, так званая Вугорская пушта. Аж да сярэдзіны XІX веку гэты стэп