Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

там "Камені", дасягаюць значнай вышыні і здалёку выглядаюць, запраўды як голыя вялізныя камені, паднятыя над зялёнымі прасторамі суседніх тундр і тайговых лясоў. Вярхі некаторых тутэйшых гор дасягаюць вышыні 1500 і болей мэтраў, так што гэтая краіна зьяўляецца самай высокай часткай Уралу.

Ледавікоў у межах краіны бязмаль-што зусім няма, хаця шмат якія горы дасягаюць сьнегавой мяжы. Аднак у ледавіковы пэрыод ледавікі пакрывалі краіну, як і ўсю Паўночную Эўропу. Сучасны клімат Паўночнага Уралу вельмі жорсткі, сухі, адзначаецца малой колькасьцю ападкаў і марознай зімой.

Нават на крайнім поўдні краіны паселішча Багаслоўскі завод мае сярэднюю температуру году -1,3°, ліпеня +17°, студзеня -19,4°.

У паўднёвай частцы краіны па схілах гор сустракаюцца ігластыя лясы з сібірскіх кядровых хвой, ельніцы і мадрын. Асабліва-ж багаты на лес плоскаўзвышшы ― пармы, якія цягнуцца удоўж заходняга схілу Уральскага ланцуга.

Пауночны Урал яшчэ мала асочаны, але, агулам кажучы, гэта бедны і убогі куток Эўропы. Паляваньне на тайговых зьвяроў ды рыбацтва, а на поўначы яшчэ гадоўля паўночных аленяў даюць магчымасьць існаваць рэдкаму насяленьню краіны. Жывуць тут пераважна фінскія пляменьні: на поўначы-самаеды, на поудці-зыране, асьцякі, вагулы. Толькі на крайнім поўдні вялікарусы пасьпелі пабудаваць некалькі паселішчаў, але й там не пашырылася ральніцтва, бо й там у час кароткага лета не дасьпявае часамі ня толькі збожжа, але нават і гародніка. Вялікарусы займаюцца там пераважна гандлем, купляюць хутры ая зыран і вагулаў, а ім дастаўляюць збожжа, соль, крамніну, гарбату.

Сярэдні Урал завецца йначай Рудным, бо адзначаецца вялікім багацьцем на усялякія карысныя мінэралы. Асабліва тутака многа жалезнай руды, з якой месцам складаюцца цэлыя горы (напр., гара Благадаць і Высокая з магнэзавага жалезьняку). Болей за ўсё жалеза на ўсходніх схілах Сярэдняга Уралу у выбуховых скалах, якія калісь выліліся там на паверхню у стане цякучай лявы праз шчыліны земнай кары. Апрача таго, тамака у жылах і золатародных пяскох знаходзяць золата і плятыну ў такой колькасьці, як нідзе у Эўропе. Плятына сустракаецца вельмі рэдка, але гэта наагул вельмі рэдкі каштоўны мэтал, так што й на ўсім сьвеце яго не знаходзяць столькі, як на Урале. Далей у Сярэднім Урале трапляецца маляхіт і іншыя мядзяныя руды, руды волава і серабра, мангану, нікелю, жывога серабра, ёсьць шмат мінеральных крыніц, з якіх здабываюць соль. Ёсьць тут і дарагія камені: топазы, амэтысты, бэрылы, горны крышталь, смарагд, ёсьць і каштоўныя будаўнічыя камені: апрача маляхіту ― мармур, яшма і г. д. Сустракаецца й каменны вугаль, але ня вельмі добрага гатунку.