Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і вадзяных птушак. Мошкі і камары становяць кару насельнікаў тундры, мучаць жывёлу і не даюць адпачынку чалавеку. Рэкі краіны бататы рыбай, і рыбацтва дае галоўныя сродкі да жыцьця. З гэтай прычыны і насяленьне гуртуецца каля рэк, тым барджэй, што рэкі зьяўляюцца адзіным надзейным шляхам для зносін улетку. На вадападзелах насельнікі гадуюць паўночных аленяў, якія, на жаль, часта сотнямі мруць ад пошасных хвароб. З скуры аленяў вырабляюць замшу, лепшыя гатункі якой вывозяць у Сярэднюю Расію.

Першапачатковыя насельнікі тундры ― самаеды, фінскага племя ― нізкага росту, вузкавокія, жорсткавалосыя, з нізкім лобам, плескаватым носам і жоўтай скурай. Яны жывуць у так званых "чумах", складзеных з простых кіеў, убітых у зямлю, зьвязаных наверсе канцамі і абцягнутых скурай аленяу. З аленевых скур робяць самаеды і вопратку: кашулю хутрам унутр і „маліцу" ― кашулю з нагавіцамі і хутрам знадворку.

Самаеды вядуць бадзяжны спосаб жыцьця, вандруюць з аленямі па тундры, жывяцца мясам і малаком гэтых аленяў. Па веры самаеды лічацца праваслаўнымі, але трымаюцца паганскіх паглядаў і побач з крыжам косяць на сабе фігуры паганскіх бажкоў. Гультаяватыя, бедныя, цёмныя, брудныя, прыхільныя да п'янства, самаеды, як іх алеві, патроху выміраюць ад пошасных хвароб. Патрохуніх выціскаюць зыране, якія заўладалі ў