Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

заняткам зьяўляецца рыбацтва. Паўночная Дзьвіна багата навагай і сêмгай, а ў Белым моры вельмі многа селядцоў. Паморы з дзіцячых гадоў прызвычаіліся да рыбнага лову. Яны сьмела выяжджаюць і ў адкрытае мора, две б'юць маржакоў, нэри дееля іх лою і скуры, бялугу (жывёлу, падобную да дэльфінаў) і г. д. Часта паморы ганяюцца за кітамі па Ледаватым моры, забіраюцца на скалаватыя астравочкі гэтага мора, палююць там морскіх птушак, у тым ліку на гаг, качак, гусей (дзе яшчэ ловяць гаг?).

Адным з галоўных асяродкаў рыбацтва на Белым моры зьяўляюцца Салавецкія астравы, залюдненыя чарняцамі Салавецкага кляштару. У час рэлігійных змаганьняў на Маскоўшчыне стараверы 8 гадоў баранілі гэты кляштар ад урадовага войска.

Галоўнай прыстаньню краіны ёсьць Архангельск (54 тыс. насельн.), uто ляжыць у вусьці Паўночнай даьвіны. Праз гэты горад з тайгі вязуць дрэва, смалу, дзёгаць, шпігінар, з Сухоны лён, з-пад Вяткі збожжа і г. д. Тут існуе шмат пільняў і некалькі іншых фабрык. Асабліва вялікую нагу набываў Архангельск у часы заняпаду Балтыцкіх прыстань у часы войн, калі Маскоўшчына магла вывозіць свае тавары толькі праз Белае мора. Так было ў XVІ, XVІІІ в., калі яшчэ ня было Ленінграду, тое-ж было у часы Наполеонаўскіх войн і ў час мінулай сусьветнай вайны.

На паўднёвым захадзе ў вадазборы Сухоны ляжыць на скрыжаваньні чыгунак Масква-Архагельск і Ленінград-Вятка-Перм Вологда (53 т. насельн.), асяродак унутранага гандлю краіны, а на паўднёвым усходзе на аднаназоўнай рацэ пабудавалася Вятка (52 тыс. насельн.), старадаўная колёнія Вялікага Ноўгараду, цяпер галоўны пункт загатоўкі збожжа для архангельскіх рыбакоў.

Тундра крайняга паўночнага усходу Эўропы, у вадазборы рэк Пячоры і Мезені, у канцы ледавіковага пэрыоду была дном Ледаватага мора. Мяккія гляістыя і пескавыя адклады гэтага мора роўным паземным пластом адклаліся ў гэтай надзвычайна роунай нізіне. Толькі па сярэдзіне краіны з паўночнага захаду на паўднёвы усход на пячорска-Мезенскім вадападзеле цягнецца шэраг нявысокіх узгоркаў, так званы Тыманскі груд. Гэта старадаўны ланцуг зморшчавых гор, адгор'е Уральскіх гор, моцна размытае вадой і разьедзенае выпятрэньнем. У ледавіковы пэрыод гэты груд быў востравам або ланцугом астравоў, пакрытым грубым пластом лёду, як і ўсё сухазем'е Пауночнай Эўропы. Яшчэ й цяпер самы далёкі паўночна-заходні аддзел Тыманскага груду ― паўвостраў Канін ― аддзяляецца ад галоўнай часткі груду морскай затокай (Чэскай губой). Паўвостраў Канін даўней быў постравам. Пярэсмык, які злучае яго з контынентам, зьяўляецца нізінай і пакрыт морскімі адкладамі. Гадоў 100 назад на гэтым пярэсмыку яшчэ была апошняя рэштка мора ― возера, з якога рэкі адначасна выцякалі на захад у Белае мора і на усход у чэскую губу, так што навокала Каніна можна было скрозь праехаць вадой. (Які кавалак сухазем'я