Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аднастайную. На поўначы, над западзінай вялікіх вазёр, гэтая раўніна раптам абрываецца прыступкай так званага глінту (глядзі агляд Эстоніі), які зьяўляецца берагам даўнага мора, што злучала калісь Фінскую затоку праз Ладаскае і Онескае вазёры з Белым морам. Рэкі, якія сьцякаюць з глінту ў Ладаскае возера (Волхаў. Сясь) або ў Няву, утвараюць тут парагі або вадаспады (напрыклад, Гасьцінапольскія парагі на р. Волкаў).

Краявід Вазёрнай краіны вельмі тыповы для краëу, пакрытых ледавіковым навалам. На поўдні краіна мае бязмаль-што горны выгляд. Высокія, а часамі стромкія ўзгоркі, нібы засеяныя ледавіковым каменьнем, зьмяняюцца далінамі рэк і многалічным вазёрнымі катлінамі.

У той час, як у Маскоўскай прамысловай краіне ад часу вялікага зьледзяненьня прайшло многа тысячагодзьдзяў, і рэкі пасьпелі глыбока урэзацца ў грунты, тут сьляды ледавіковага пэрыоду сьвяжэйшыя, рэкі яшчэ не пасьпелі стварыць паўсюды глыбокіх далін і часта маюць выгляд праток паміж назёрамі. Вазёры мала дзе пасьпелі перавярнуцца ў балоты і зарасьці травой і мохам, і паўсюды зьяўляюцца тыповай адзнакай краявіду. Апрача вялікіх вазёр: Чудзкага, Ладаскага і Онескага, лежачых на ўскрайках краіны, у жыцьці гэтай краіны вялікую ролю грае няглыбокае возера ільмень, што ляжыць у самым асяродку яе і зьбірае ваду многіx рэк, якія сюды ўліваюцца з захаду (Шалонь), з паўдня (Ловаць) і з усходу (Мста). З Ільменя ў Ладагу цячэ магутны Волхаў, так што галоўныя рэкі краіны выносяць сваю ваду ў мора за дапамогай стоку Ладагі ― Нявы. (Пералічы азначаныя на карце рэкі і вазëры краіны. Дзе знаходзяцца пачаткі Волгі?). Вазёры і балоты упарадкоўваюць колькасьць вады ў рэках, так што ўлетку гэныя рэкі не мялеюць гэтак моцна, як у Окска-Волскай краіне, або тым барджэй у Паўднёвай Маскоўшчыне.

Блізкасьць Балтыцкага мора робіць клімат Вазёрнай краіны крыху мякчэйшым, як у Сярэдняй Расіі. Ня гледзячы на вышэйшую географічную шырыню, сярэдняя тэмпэратура году тутака бязмаль такая самая, але зима значна цяплейшая, а ўлетку ня бывае такой сьпякоты, як там.

Ленінград мае сярэднюю тэмпэратуру году +3,7°, студзеня -9,3°, ліценя-17,7°. Параўнай з адпаведнымі лічбамі для Масквы.

Увясну тут часьцей бываюць ранічныя маразы, ад якіх вельмі церпіць збожжа і садовіна. Недахват летняй цяплыні і сьвятла адбіваецца на асаблівасьцях расьлінных згуртаваньняў. Праўда, і тут побач з хвоямі і елкамі расьце дуб, ясень, вяз, ліпа, але наагул лясы горшыя, як на Беларусі або у Сярэдняй Расі. Балоты займаюць тутака большы процант паверхні, як там.

Першапачатковая люднасьць Вазёрнай краіны, як і ў іншых краінах Маскоўшчыны, складалася з розных фінскіх пляменьняў надбалтыцкай галіны (водзь, весь, іжора, чудзь), аднак сюды вельмі даўно надышлі славянскія перасяленцы, галоўным чынам крывічы з Паўночнай Беларусі. Як у